Ахвяры пандэмiчнага грыпу пакуль толькi сярод дзятвы

Источник материала:  

Мiнiстэрства аховы здароўя пацвердзiла яшчэ два выпадкi заражэння высокапатагенным вiрусам грыпу А/Н1N1 у дзяцей, якiя ў складзе арганiзаванай групы выязджалi на аздараўленне ў Вялiкабрытанiю: зараз яны знаходзяцца ў бальнiцы i атрымлiваюць адпаведнае лячэнне. Стан iх здароўя медыкi ацэньваюць як здавальняючы. Такiм чынам, у Беларусi зарэгiстравана ўжо 6 лабараторна пацверджаных выпадкаў iнфiцыравання вiрусам А/H1N1: адзiн — у грамадзянiна КНР i пяць — сярод беларускiх дзяцей, што выязджалi за мяжу на аздараўленне.

Зараз у краiне прымаюцца ўсе меры па недапушчэннi распаўсюджвання высокапатагеннага вiрусу грыпу. Узмоцнены санiтарна-эпiдэмiялагiчны кантроль у аэрапортах i iншых пунктах пропуску на беларускай мяжы. Правяраюцца ў тым лiку i транзiтныя авiярэйсы. Праводзiцца штодзённы манiторынг захваральнасцi насельнiцтва на вострыя рэспiраторныя захворваннi. Наладжана правядзенне лабараторных даследаванняў па выяўленнi вiрусаў грыпу ў клiнiчных узорах ад хворых з вострымi рэспiраторнымi захворваннямi. Праводзяцца дыягнастычныя даследаваннi ўзораў матэрыялаў ад хворых з падазрэннем на высокапатагенны грып, якiя звярнулiся па медыцынскую дапамогу. Медыкi настойлiва раяць усiм беларускiм грамадзянам, якiя прыязджаюць з замежжа, пры з'яўленнi любых "прастудных" сiмптомаў абавязкова звяртацца ў медыцынскiя ўстановы i iнфармаваць спецыялiстаў аб сваёй замежнай вандроўцы.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

 

←Суд встал на защиту гомельчанки Ларисы Сотниковой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика