Падрыхтоўка да вучэння Захад-2009 выйшла на фiнiшную прамую
Аб гэтым паведамiў журналiстам дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi Беларусi Юрый Жадобiн.
Чуткi, якiя распаўсюджваюць некаторыя СМІ, што вучэнне "Захад-2009" можа не адбыцца, з'яўляюцца толькi чуткамi. "Падрыхтоўка да такiх вучэнняў патрабуе вялiкiх часавых i матэрыяльных затрат. У некаторых пытаннях можна сказаць, што вучэннi пачалiся ўжо i падрыхтоўка выйшла на фiнiшную прамую", — сказаў ён. Юрый Жадобiн таксама нагадаў, што ў рамках вучэнняў беларускiя разлiкi ППА правядуць стрэльбы на расiйскiм палiгоне "Ашулук" (Астраханская вобласць).
"У найблiжэйшы час вучэнне пачнецца ў практычнай плоскасцi", — дадаў дзяржсакратар Савета Бяспекi.
Як паведамлялася, у вучэннi прымуць удзел каля 12,5 тыс. чалавек, у тым лiку крыху больш як 1,8 тыс. чалавек прызавуць праз ваенныя камiсарыяты. Плануецца задзейнiчаць больш як 220 баявых танкаў, каля 470 баявых бранiраваных машын, 230 самаходных i буксiруемых артылерыйскiх гармат, мiнамётаў i рэактыўных сiстэм залпавага агню, а таксама 60 самалётаў i 40 верталётаў. Вучэнне пройдзе ў два этапы, падчас якiх будуць адпрацаваны падрыхтоўка i прымяненне рэгiянальнай групоўкi войскаў Беларусi i Расii.
Белта.