Гурэнка пачаў з перамогi

Источник материала:  

Удалым стаўся дэбют у ролi галоўнага трэнера мiнскага "Дынама" Сяргея Гурэнкi. У канцы гасцявога матча з брэсткiм "Дынама" яго футбалiсты ўсё ж забiлi адзiны i пераможны гол. Наваполацкi "Нафтан", атрымаўшы перамогу над "Тарпеда" (Жодзiна) таксама ў гасцях i з лiкам 1:0, выйшаў на другое месца ў турнiрнай таблiцы.

Вынiкi астатнiх матчаў 16 тура: "Днепр" (Магiлёў) — "Вiцебск" — 3:2, "Гомель" — "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — 1:1, "Мiнск" — "Нёман" (Гродна) — 0:0, МТЗ-РІПА (Мiнск) — "Шахцёр" (Салiгорск) — 1:2. Матч БАТЭ (Барысаў) — "Смаргонь" перанесены.

Мiж тым, асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" распаўсюдзiла заяву, што "ў цяперашнi час Сяргей Гурэнка не валодае лiцэнзiяй УЕФА, не праходзiць адукацыйны курс, якi дазваляе яму атрымаць патрабаваную лiцэнзiю, i, адпаведна, не можа займаць пасаду галоўнага трэнера".

У Iталii стартаваў чарговы чэмпiянат, i ў iм вызначыўся нападаючы зборнай Беларусi Вiталь Кутузаў. Ён забiў гол мiланскаму "Iнтэру" i прынёс свайму клубу "Бары" гасцявую нiчыю — 1:1.

Гiмнасткi парадавалi дома

Беларуска Мелiта Станюта заваявала сярэбраны i тры бронзавыя медалi ў iндывiдуальных практыкаваннях на этапе Кубка свету па мастацкай гiмнастыцы, якi прайшоў у Мiнску.

Сярэбраную ўзнагароду Станюта атрымала ў практыкаваннi са скакалкай, бронзавыя — у практыкаваннях з абручом, мячом i стужкай. Усе залатыя медалi ў iндывiдуальных практыкаваннях заваявала расiянка Яўгенiя Канаева. Таксама на спаборнiцтвах былi разгуляныя медалi ў групавых практыкаваннях. Беларускiя грацыi сталi сярэбранымi прызёркамi ў практыкаваннях са стужкамi i скакалкамi i бронзавымi — з абручамi.

У Берлiне, як у Севiльi

Беларускiя атлеты засталiся без медалёў на 12 чэмпiянаце свету па лёгкай атлетыцы, якi завяршыўся ў Берлiне. Папярэднi раз наша каманда вярталася без узнагарод са спаборнiцтваў такога ўзроўню ў 1999 годзе з iспанскай Севiльi. Блiжэйшай за ўсiх да пастамента была штурхальнiца ядра Наталля Мiхневiч, якая заняла 4 месца. Беларусь паслала ў Берлiн 26 спартсменаў — па 13 мужчын i жанчын.

Дзясятку лепшых каманд у неафiцыйным медальным залiку склалi зборныя ЗША — 10 залатых узнагарод, 6 сярэбраных i 6 бронзавых, Ямайка — 7, 4, 2; Кенiя — 4, 5, 2, Расiя — 4, 3, 6; Польшча — 2, 4, 2; Германiя — 2, 3, 4; Эфiопiя — 2, 2, 4; Вялiкабрытанiя — 2, 2, 2; ПАР — 2, 1, 0; Аўстралiя — 2, 0, 2.

Не ў элiце

Футбалiсты зборнай Беларусi не змаглi прабiцца ў элiтны дывiзiён Еўралiгi па пляжным футболе. У Партугалii ў квалiфiкацыйным раўндзе суперфiналу наша каманда абыграла Турцыю (па пенальцi), але саступiла Румынii — 2:3. У матчы за трэцяе месца ў дывiзiёне В нашы футбалiсты перамаглi азербайджанцаў — 3:2. Адзiная пуцёўка ў кампанiю найлепшых зборных кантынента дасталася румынам. Пераможцамi розыгрышу Еўралiгi сталi расiяне, якiя нечакана перамаглi ў фiнале партугальцаў — 4:3.

 

 

←В Гродно пройдут международные учения пожарных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика