Камiсiя была. Пытаннi — засталiся?

Источник материала:  

Кватэрнае пытанне

Я займаюся прыватызацыяй сваёй кватэры i лiчу, што многае тут робiцца не так. Прашу патлумачыць, якая плошча (агульная або жылая) дома павiнна прымацца ў разлiк пры вызначэннi кошту кватэры, якая прыватызуецца, на падставе якiх нормаў ажыццяўляецца iндэксацыя чэкаў "Жыллё", што залiчваюцца ў лiк пагашэння кошту кватэры, i па якой методыцы вызначаецца кошт часткi кватэры, не аплачанай за кошт чэкаў?

 

М. Ларын, п. Лясны, Мiнскi раён

Пры гэтым не патрабуецца iх iндэксацыя, бо кошт жылых памяшканняў разлiчваецца ў цэнах 1991 года, гэта значыць у цэнах, супастаўных з намiнальным коштам чэкаў "Жыллё".

Частка жылога памяшкання, якая не аплачана за кошт чэкаў, падлягае выкупу ў цэнах, якiя дзейнiчалi на дзень падачы заявы аб прыватызацыi жылля. Кошт яго, у адпаведнасцi з Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 1992 г. № 710, вызначаецца ў цэнах, што дзейнiчалi на дзень падачы заявы аб прыватызацыi жылога памяшкання, за вылiкам кошту яго зносу. Згодна з пунктамi 2 i 3 Палажэння, пры вызначэннi кошту кватэры, якая прыватызуецца, у якасцi разлiковай адзiнкi прымяняецца кошт 1 кв. метра яе агульнай плошчы, якая вылiчваецца дзяленнем сапраўднага кошту дома на яго агульную плошчу. Агульная плошча дома вызначаецца як сума агульных плошчаў кватэр.

Ацэнка кошту жылых памяшканняў ажыццяўляецца з прымяненнем агульных iндэксаў змянення кошту будаўнiча-мантажных работ, якiя штомесяц зацвярджаюцца ў вызначаным парадку. Ацэначны кошт кватэры вызначаецца шляхам памнажэння яе сапраўднага кошту на каэфiцыенты спажывецкiх якасцяў кватэры i каэфiцыент якасцi жылога асяроддзя, якi ўстанаўлiваецца рашэннем адпаведных мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. У рабоце камiсiй па ацэнцы кошту жылых памяшканняў маюць права ўдзельнiчаць грамадзяне, якiя прыватызуюць жылыя памяшканнi.

Яны ж, гэтыя грамадзяне, маюць права запатрабаваць ад камiсii падрабязных тлумачэнняў адносна парадку разлiку кошту займаемай кватэры з абгрунтаваннем прымянення кожнага каэфiцыента спажывецкiх якасцяў i каэфiцыента якасцi жылога асяроддзя.

Спрэчкi, звязаныя з прыватызацыяй жылых памяшканняў, вырашаюцца вышэйшым у парадку падпарадкаванасцi органам (у залежнасцi ад прыналежнасцi жылога дома) або судом.

Вiктар САВIЦКI..

. 

 

 

←В Гродно пройдут международные учения пожарных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика