Чыгунка да аэрапорта?

Источник материала:  

Пра неабходнасць развiцця чыгуначных зносiнаў памiж сталiцай i Нацыянальным аэрапортам Мiнск гаварылася на пасяджэннi штаба з удзелам мiнiстра транспарту i камунiкацый, на якiм абмяркоўвалiся пытаннi рамонту i рэканструкцыi аэравакзальнага комплексу. Гэтая iдэя была ўхвалена кiраўнiком мiнiстэрства. Гэтак жа як i неабходнасць рэфармавання па еўрапейскiм ўзоры сiстэмы абслугоўвання пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце Мiнск.

Іван Шчэрба звярнуў увагу, што з-за наяўных цяпер праблем з пастаўкамi цэменту некаторыя вiды запланаваных работ даводзiцца адкладваць i прастоi не дазваляюць прытрымлiвацца вызначанага графiку. Кiраўнiк галiны падкрэслiў, што сiтуацыю трэба выпраўляць як мага хутчэй i паабяцаў асабiста аказаць дапамогу ў вырашэннi гэтага пытання.

На ўзлётна-пасадачнай паласе цяпер вядуцца кругласутачныя рамонтныя работы. Ажыўленае абмеркаванне выклiкала тэма з аднаўленнем пад'язной эстакады. Як высветлiлася, тут яшчэ шмат спрэчных момантаў i па пэўных аспектах падрадчыкi не могуць пакуль дамовiцца. Гаварылi i пра перспектывы будаўнiцтва гасцiнiчнага комплексу на тэрыторыi, прылеглай да Нацыянальнага аэрапорта. У прыватнасцi, зазначалася, што цяпер вядуцца перамовы з патэнцыяльнымi iнвестарамi i, хутчэй за ўсё, пагадненне будзе падпiсана з iтальянскiм бокам, паколькi менавiта прадстаўнiкi гэтай дзяржавы праявiлi найбольшую зацiкаўленасць. Хоць адначасова вядзецца пошук i iншых iнвестараў.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

←В Гродно пройдут международные учения пожарных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика