забаранены продаж лякарстваў i бiяактыўных дабавак праз iнтэрнэт

Источник материала:  

Урад Беларусi пастановай № 1091 ад 19 жнiўня 2009 года забаранiў рэалiзацыю па ўзорах па-за гандлёвым аб'ектам шэрагу тавараў, паведамiлi БЕЛТА ў Апараце Савета Мiнiстраў.

У прыватнасцi, не дапускаецца продаж па ўзорах па-за гандлёвым аб'ектам вырабаў з каштоўных металаў i каштоўных камянёў, пiратэхнiчных вырабаў, лекавых сродкаў, бiялагiчна актыўных дабавак да ежы, якiя падлягаюць рэалiзацыi толькi праз аптэкi, а таксама ветэрынарных сродкаў, зброi i патронаў да яе. Рознiчны гандаль па ўзорах па-за гандлёвым аб'ектам скорапсавальнымi харчовымi таварамi i кулiнарнай прадукцыяй дапускаецца пры наяўнасцi ў прадаўца гандлёвага аб'екта, у якiм прадаюцца такiя тавары. Пастанова Савета Мiнiстраў № 1091 уступае ў сiлу праз 10 дзён пасля афiцыйнага апублiкавання.

 

 

←В Гродно пройдут международные учения пожарных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика