На магiлёўскага епiскапа напаў псiхiчна хворы

Источник материала:  

Нядзельнай ранiцай 23 жнiўня на епiскапа Магiлёўскага i Мсцiслаўскага Сафронiя напаў з нажом мужчына. Перад пачаткам службы, каля 9 гадзiн уладыка ўвайшоў у кафедральны Сабор Трох Свяцiцеляў у цэнтры Магiлёва, звярнуўся да вернiкаў з благаславеннем. У гэты момант мужчына нанёс епiскапу некалькi нажавых удараў: адзiн у жывот, а другi ўдар прыйшоўся на руку, якой ён спрабаваў абаранiцца.

З нажавымi раненнямi ўладыку тэрмiнова даставiлi ў гарадскую бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi i зрабiлi аперацыю. Медыкi ранiцай у панядзелак паведамiлi, што ўладыка знаходзiцца ў рэанiмацыi i праз суткi пасля аперацыi адчувае сябе нядрэнна. Прагноз на папраўку добры: жыццю епiскапа Сафронiя цяпер нiчога не пагражае.

Мужчына, якi напаў на святара, затрыманы. Яму 36 гадоў i, паводле паведамлення прэс-цэнтра Магiлёўскага УУС, ён знаходзiцца на ўлiку ў Магiлёўскай абласной псiхiятрычнай бальнiцы. Распачата крымiнальная справа.

Ілона Iванова.

 

 

←В Гродно пройдут международные учения пожарных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика