Заробкi ўзраслi на 1,6 працэнта

Источник материала:  

Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, рэальная зарплата ў лiпенi ў параўнаннi з чэрвенем узрасла на 1,6 %.

Сярэднi ўзровень аплаты працы па краiне ў мiнулым месяцы склаў 1,035 мiльёна рублёў. Найбольшыя заробкi ў сталiцы — 1,35 млн руб. У Брэсцкай вобласцi сярэдняя зарплата ў лiпенi склала 922,7 тыс. руб., у Вiцебскай — 940,9 тыс., Гомельскай — 971,2 тыс., Гродзенскай — 956,6 тыс., Мiнскай — 988,8 тыс., Магiлёўскай — 917,1 тыс. У большасцi рэгiёнаў за студзень—лiпень гэтага года ў параўнаннi з такiм жа перыядам летась узровень аплаты працы павялiчыўся ад 1,2 да 2,9 %. Выключэнне складае Магiлёўшчына, дзе заробкi зменшылiся на 1,7 %. На прамысловых прадпрыемствах сярэднi заробак за лiпень склаў 1,09 мiльёна рублёў, у будаўнiчых арганiзацыях — 1,42 млн, на транспарце — 1,22 млн, у сельскай гаспадарцы — 729,9 тыс. руб., гандлi i грамадскiм харчаваннi — 929,7 тыс., ахове здароўя — 816,3 тыс. (у тым лiку аплата працы ўрачоў — 1,42 млн, сярэдняга медыцынскага персаналу — 796,8 тыс. руб.), ва ўстановах адукацыi — 710,9 тыс. рублёў.

Мiкалай ЛІТВIНАЎ.

 

 

←В Гродно пройдут международные учения пожарных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика