Прыпячэ да 30!

Источник материала:  

У апошнi тыдзень жнiўня нас чакае добрае летняе надвор'е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У першай палове тыдня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам непасрэдна над нашай краiнай. Таму ападкаў не будзе, уначы i ранiцай месцамi туман. Удзень 20—25, у сераду ўначы 6-12, па захадзе да 14, удзень — 21-27, на паўднёвым захадзе — да 30.

У чацвер—пятнiцу праз тэрыторыю Беларусi будзе рухацца невялiкi атмасферны фронт. Месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Уначы 10—17, удзень у чацвер 22—27, па поўднi да 30 цяпла, у пятнiцу — 22—29. У суботу ападкаў не будзе, толькi на захадзе магчымыя невялiкiя дажджы. Уначы 12—18, удзень 22—27, па поўднi да 30.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

←В Гродно пройдут международные учения пожарных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика