У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк

Источник материала:  
24.08.2009 18:19 — Новости Общества
Каля Лунненскай школы (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці) знішчана больш за 20 дрэў з таго, што яшчэ заставалася ад старажытнага парка вакол былога палаца Ромераў.

Парк быў разбіты ў Лунна яшчэ ў XIX стагоддзі. Вынішчаныя самыя каштоўныя гадаваныя дрэвы.

Будаўнікі, што будавалі новую Лунненскую школу, пашкадавалі кедравыя хвоі і пакінулі іх. Аднак мясцовы сельсавет настаяў на высечцы. Спілавалі і вялізную таполю (больш за 6 метраў у абхопе).

Адзначым, што ў 2005 годзе мясцовыя ўлады знішчылі старажытны камень, што ляжаў каля вёскі Камянчаны Лунненскага сельсавета, паблізу дарогі з Лунна на Гродна. У народзе яго звалі "Турэцкая шапка".

←«РусГидро» объявила 25 августа днем траура по погибшим на Саяно-Шушенской ГЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика