Спявачка ПулЯ выступiць у ЗША пад новым iмем

Источник материала:  

Беларуская артыстка, выйграўшы мiжнародны тэлевiзiйны конкурс Atlantic Breeze-2009 у ЗША, заключыла кантракт з гуказапiсвальнай студыяй Hit Factory, вядомай па супрацоўнiцтве з Мадоннай, Элтанам Джонам, Пласiда Дамiнга, Майклам Джэксанам. Былы прадзюсар Майкла Джэксана, Брус Лове, нават напiсаў для дзяўчыны песню. На мiнулым тыднi спявачка вылецела ў Маямi для запiсу двух першых сiнглаў, а ўжо 25 жнiўня запланаваная прэзентацыя новага праекта.

Праўда, загучыць ён пад новай назвай — The Bullet, але да гэтага спявачцы не прывыкаць: яна ўжо выступала як Lena, ПулЯ, i пад уласным iмем — Алена Валошына. "Я люблю мяняць iмiдж, бо гэта частка творчых пошукаў, i яшчэ я цалкам давяраю сваiм прадзюсарам", — сцвярджае Алена. Дзеля працы за мяжой яна тэрмiнова перавялася на завочнае аддзяленне ў iнстытуце, дзе вучыцца на культуролага. А яе амерыканскi прадзюсар Георгiй Сяргееў дадае, што перспектывы вартыя ўсiх гэтых ахвяраў i нават большых: "Восенню ў нас запланаваныя выступленнi ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Маямi. Для гэтага трэба напрацаваць высакаякасны англамоўны рэпертуар, з якiм, спадзяёмся, удасца заваяваць не толькi амерыканскага, але i еўрапейскага слухача". Але ад рускамоўных песень Алена адмаўляцца таксама не збiраецца — магчыма, добрае знаёмства з Аляксандрам Кузьмiным (брат вядомага музыканта Уладзiмiра Кузьмiна), у якога свая радыёстанцыя ў ЗША, выльецца ў новыя кампазiцыi.

Макс Лорэнс
стаў часткай
iнтэрнацыянальнага дуэта

Сумесную кампазiцыю артыст запiсаў з Anggun — французскай спявачкай iнданезiйскага паходжання, даволi вядомай як у еўрапейскiх, так i ў азiяцкiх шыротах. Рускi тэкст для песнi "Пра нас з табою" напiсаў прадзюсар Максiма, рэпер Сярога (англамоўны варыянт, якi спявачка выконвае сольна, мае назву "No Song").

"Не ведаю, як вы размаўляеце на такой мове — многiя гукi вымавiць практычна немагчыма, — падзялiлася пасля спробы спяваць па-руску Anggun. — Добра, што побач былi Сярога i Макс, якiя прамаўлялi са мной кожны радок. Тым больш, у Макса выдатны голас, ён спявае з глыбiнi душы. Кажуць, што ў вынiку атрымалася як трэба, але судзiць слухачам". Цяпер гэты трэк разам з англамоўнай версiяй выйдзе на сiнгле ў Заходняй Еўропе i Азii, прычым Максу Лорэнсу пашанцавала стаць першым беларускiм выканаўцам, хто трапiў у мiжнародны каталог Warner Music Іnternational. Са свайго боку, Сярога рыхтуе рэмiкс на песню "Пра нас з табою" пад маркай уласнага прадзюсарскага звяна "S&S" (Сярога i Сацура). А ў далейшых планах прадзюсараў — зрабiць яшчэ i сумесны вiдэаклiп.

Работа знайшла Уладу
i ў водпуску

Спявачка Улада, здаецца, паўсюдна паспявае — i на канцэрты, i на здымкi, i на правядзенне мерапрыемстваў уласнага святочнага агенцтва. Нават са зламаным пальцам на назе не рабiла перапынку: на сцэну выходзiла на шпiльках, а за кулiсамi хадзiла ў пантофлях, чым весялiла калег. I ўсё ж стомленасць дала аб сабе знаць: у адзiн цудоўны момант артыстка зразумела, што сiлаў больш няма нi на што, набыла гарачую пуцёўку, за гадзiну сабрала чамадан i паляцела ў Турцыю.

Але нават на адпачынку Улада ўмудрылася знайсцi сабе работу — у адным з мясцовых клубаў яна пазнаёмiлася з французскiм ды-джэем Дэвiдам Вендэта, ад якога атрымала не толькi дыск у падарунак, але i прапанову запiсаць сумесную песню. "Хутчэй за ўсё, гэта будзе кампазiцыя пра лета, адпачынак, флiрт i нястрымную весялосць", — разважае Улада, якой цяпер даводзiцца падцягваць англiйскую мову, каб свабодна весцi перапiску з Дэвiдам i абмяркоўваць умовы супрацоўнiцтва.

Вядучая рубрыкi
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика