Ахова правапарадку — у надзейных руках

Источник материала:  

Мужчына-мiнчанiн, што пражывае ў Фрунзенскiм раёне сталiцы, звярнуў увагу на наступную акалiчнасць, якой i падзялiўся па "гарачай лiнii". "Побач са станцыяй метро "Каменная Горка" пэўны час iснуе iмправiзаваны рынак па продажы сельгаспрадукцыi. Жыхары навакольных вёсак, шчыра скажам, гандлююць сваёй садавiной i гароднiнай, як кажуць, непасрэдна з асфальту. Тут жа можна сустрэць i "цьмяных" асобаў з заморскiмi вiтамiннымi прысмакамi. Ды сутнасць не ў тым. Усiх гэтых гандляроў перыядычна ганяе мiлiцыя. І вось некалькi дзён запар я бачу, што такую простую ролю, якую можа выканаць звычайны мiлiцыянер, выконваюць спецназаўцы, як вынiкае з бэджыкаў на грудзях. Хлопцы ў берцах, апранутыя ў спецыяльную камуфляжную форму і ў крапавых берэтах. Паводзяць сябе з бабулькамi тактоўна, але пытанне ў iншым. Чаму такiх прафесiяналаў адправiлi выконваць такую функцыю? А калi недзе адбудзецца сур'ёзнае злачынства?"

Як паведамiў iнспектар аддзела кадраў палка мiлiцыi спецыяльнага прызначэння (колiшнi АМАП) Павел КАЛАМЫЦЫН, нiчога дзiўнага ў тым, што супрацоўнiкi палка мiлiцыi прымаюць удзел у ахове грамадскага правапарадку, няма.

— Другi тыдзень у горадзе iдзе акцыя "Дабрабыт". Па ўсiх раёнах горада ва ўзмоцненым рэжыме працуюць нашы нарады, яны дапамагаюць патрульна-паставой службе. Гэта будзёная праца, гэтак жа сама нашых супрацоўнiкаў можна ўбачыць i пры нясеннi службы па ахове правапарадку ў iншых грамадскiх месцах, напрыклад, пры правядзеннi масавых мерапрыемстваў, — сказаў Павел Анатольевiч. — Звычайна ў супрацоўнiкаў чорныя берэты, але, вiдавочна, вашаму заяўнiку на вочы трапiў нарад, у складзе якога былi адразу два "крапавiкi". Вы ведаеце, што права насiць гэты галаўны ўбор трэба заслужыць, але потым супрацоўнiк мае права яго нашэння на паўсядзённай службе.

Далей суразмоўца дадаў, што ў выпадку ўзнiкнення праблемнай сiтуацыi найблiжэйшы пешы нарад павiнен прыбыць да месца здарэння за сем хвiлiн. Акрамя таго ў раёнах горада працуюць патрулi на аўтатранспарце, увесь час падтрымлiваецца сувязь па рацыi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика