Сакратаркi зарабляюць усмешкай

Источник материала:  

Нямецкi суд адхiлiў скаргу турыста
на вялiкiя хвалi

Зямельны суд Гановера адхiлiў iск аднаго з турыстаў да кампанii-тураператара, у якiм той патрабаваў пакрыць яму выдаткi на адпачынак, бо на Сейшэльскiх выспах, куды ён прыбыў, былi занадта вялiкiя хвалi, паведамляюць iнфармагенцтвы.

Нi купацца, нi ныраць з маскай было немагчыма, таму турыст, якi вывез на Сейшэлы ўсю сям'ю i заплацiў 27 тыс. еўра за два тыднi, запатрабаваў ад тураператара пакрыць яму 25 працэнтаў кошту пуцёўкi. Аднак суд палiчыў, што вялiкiя хвалi з'яўляюцца натуральнай прыроднай рызыкай, i адпачывальнiкi павiнны змiрыцца з гэтым. Пасля вывучэння праспектаў тураператара суддзi прыйшлi да заключэння, што гаварыць пра злоўжыванне даверам пры продажы пуцёўкi таксама нельга.

"Нiводны разумны адпачывальнiк не можа чакаць, што тураператар пры апiсаннi клiматычных умоў у сваiм рэкламным праспекце аўтаматычна выключае рызыкi, звязаныя з прыроднымi з'явамi i iх наступствамi", — гаворыцца ў рашэннi гановерскага суда.

Амерыканская фiрма прапануе страхоўку ад панiжэння зарплаты

У Вялiкабрытанii прапануецца новы вiд страхавання — чалавеку, якi звольнены з працы i ўладкаваўся на новае месца з панiжэннем у зарплаце, будуць кампенсаваць рознiцу ў даходах. Як паведамляе газета Thе Finаnсiаl Timеs, складаная эканамiчная сiтуацыя ў краiне нараджае попыт на падобныя нестандартныя фiнансавыя паслугi.

З тэлеэфiру знялi рэкламны ролiк
аб 25 сантыметрах

У Беларусi з тэлеэфiру зняты адзiн з ролiкаў, якiя рэкламуюць пiва "ТЭМА". Спецыялiсты з Мiнiстэрства гандлю, як паведамляе партал Mаrkеting.bу, западозрылi, што яго змест парушае нормы маралi.

Гаворка iдзе пра ролiк "25 сантыметраў". Па сюжэце, дзяўчына тэлефануе сяброўцы i пытае, "цi добра гэта — 25 сантыметраў". Сяброўка задае ўдакладняльнае пытанне: па вертыкалi цi па гарызанталi. Пачуўшы, што "па вертыкалi", адказвае: "гэта выдатна". У фiнале гледачам паказваюць бутэльку пiва вышынёй 25 сантыметраў.

Прадстаўнiкi органаў кантролю, як адзначае выданне, палiчылi, што гутарка дзяўчат "выклiкае дадатковыя асацыяцыi". Вырашаць, цi адпавядае ролiк нормам маралi, будзе спецыяльная камiсiя. Запыт на экспертызу накiраваны ў Інстытут мовазнаўства пры Акадэмii навук Беларусi i ў Таварыства абароны правоў спажыўцоў. Паводле iнфармацыi партала, трансляцыя ролiка прыпынена, сама меней, на месяц.

Знакамiты брытанскi рабаўнiк адправiцца
ў iнтэрнат для старых

Самы вядомы брытанскi рабаўнiк Ронi Бiгз неўзабаве адправiцца ў iнтэрнат для старых, паведамляе Аssосiаtеd Рrеss. Напачатку жнiўня 80-гадовы рабаўнiк быў памiлаваны i выпушчаны з турмы, дзе ён правёў апошнiя восем гадоў.

4 жнiўня Бiгз трапiў у бальнiцу з пнеўманiяй, а праз два днi мiнiстр юстыцыi Вялiкабрытанii прыняў рашэнне аб памiлаваннi рабаўнiка, растлумачыўшы гэта "спачуваннем". Калi Бiгза шпiталiзавалi, стан яго здароўя быў такi, што ён не мог уставаць з ложка i самастойна прымаць ежу.

Цяпер Бiгз будзе змешчаны ў iнтэрнат для старых на поўначы Лондана, якi, паводле слоў яго адваката Джаванi дэ Стэфана, стане для былога злачынца "апошнiм прытулкам", перадае газета Thе Indереndеnt. "Ён ужо досыць акрыяў для таго, каб пакiнуць шпiталь", — адзначыў дэ Стэфана.

Удзельнiк знакамiтага "Вялiкага рабавання цягнiка", якое Бiгз у складзе банды з 15 чалавек здзейснiў у 1963 годзе, будзе ўтрымлiвацца ў iнтэрнаце для старых за кошт дзяржаўнага фiнансавання. За ўдзел у рабаваннi, урон ад якога склаў 2,6 мiльёна фунтаў стэрлiнгаў, Бiгз быў асуджаны да 30 гадоў турмы, аднак у 1965 годзе ён збег, адседзеўшы толькi 15 месяцаў. У 2001 годзе Ронi Бiгз добраахвотна вярнуўся ў Вялiкабрытанiю i здаўся ўладам.

Брытанскi трэнер узначалiў найгоршую футбольную зборную свету

25-гадовы брытанскi футбалiст-аматар Пол Уотсан стаў самым маладым настаўнiкам нацыянальнай зборнай, узышоўшы на трэнерскi масток каманды вострава Панпеi (Мiкранэзiя), паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы.

Востраў з насельнiцтвам у 34 тысячы чалавек знаходзiцца ў заходняй частцы Цiхага акiяна. Ад найблiжэйшага кантынента Аўстралii яго аддзяляе 2600 км, а ад Iнданэзii — 1930 км. Футбольную зборную Панпеi, якая не ўваходзiць у склад ФIФА, многiя лiчаць самай слабай у свеце. За час свайго iснавання яна не атрымала нiводнай перамогi, хоць аднойчы была блiзкая да поспеху. Тады панпейцы прайгралi па пенальцi супернiкам-суседзям з вострава Яп.

Нягледзячы на гэта, Уотсан i яго студэнцкi сябар Мэццю Конрад вераць, што змогуць даволi хутка змянiць сiтуацыю да лепшага. Яны пагадзiлiся працаваць з камандай бясплатна i прыступяць да выканання сваiх абавязкаў у вераснi. "Мы выпадкова даведалiся, што футбольная каманда з адной маленькай краiны шукае сабе трэнера, i вырашылi паспрабаваць. Гэта быў абсалютна iдыёцкi ўчынак, — прызнаецца Уотсан. — На жаль, яны — найгоршая каманда ў свеце, але я не думаю, што гэта надоўга. Гульцы досыць таленавiтыя i працавiтыя, каб урэшце дамагчыся поспеху".

Сакратаркi зарабляюць усмешкайСакратаркi зарабляюць усмешкай

У Вялiкабрытанii высветлiлi, прадстаўнiкi якой прафесii часцей за ўсё ўсмiхаюцца.

Першае месца дасталася сакратаркам. Кожная другая ўсмiхаецца па абавязку службы. Кожная чацвёртая смяецца над босам, каб зняць стрэс. А 8 працэнтаў памочнiц начальнiкаў прызналiся, што смяюцца практычна ўвесь час.

Другое месца ў рэйтынгу самых "усмешлiвых" прафесiй занялi работнiкi гандлю. Замыкаюць тройку лiдараў настаўнiкi. А вось на трэцiм месцы з канца спiсу — служачыя пахавальных бюро. За iмi — суровыя спартыўныя трэнеры. Самы апошнi радок smilе-парада занялi вадзiцелi таксi. Толькi 0,4 працэнта таксiстаў расказалi, што ўсмiхаюцца на працы. Сваю сур'ёзнасць яны тлумачаць нервовымi перагрузкамi з-за шматлiкiх затораў на дарогах i пастаяннага росту коштаў на бензiн.

Брытнi Спiрс прапанавала абраць
яе прэзiдэнтам ЗША

Амерыканская поп-спявачка Брытнi Спiрс, якая была ўдзельнiцай "Вячэрняга тэле-шоу" Дэвiда Летэрмана, прапанавала абраць яе... прэзiдэнтам ЗША. Пра гэта паведамляе агенцтва Аssосiаtеd Рrеss. Гледачы, якiя ўбачылi вiдэасюжэт з удзелам зоркi, маглi назiраць яе ў купальнiку-бiкiнi, з распушчанымi валасамi i чырвонай кветкай гiбiскуса за вухам.

Летэрман пацiкавiўся ў сваёй суразмоўнiцы, як бы змянiлася жыццё Штатаў, калi б яна стала прэзiдэнтам. Адказваючы на гэта пытанне, Спiрс адзначыла, што жыццё ў ЗША iстотна змянiлася б, i прывяла на карысць сваёй кандыдатуры дзесяць довадаў.

Так, поп-зорка адзначыла, што яна стала б першым пасля Рычарда Нiксана амерыканскiм прэзiдэнтам, якiя карыстаюцца дэкаратыўнымi ценямi для павекаў. Акрамя таго, яна паабяцала, што калi стане на чале дзяржавы, то "краiна будзе захоплiваць толькi пацешныя i вясёлыя месцы, накшталт курорта Кабо ў Мексiцы". Таксама Спiрс паабяцала раздаць кожнаму амерыканцу па бясплатным пiрагу.

Астатнiя прыемныя пункты "прэзiдэнцкай" праграмы выканаўцы выглядаюць так:

"Мой аператыўны штаб размяшчаўся б у казiно Раlms Саsinо ў Лас-Вегасе"

"Кожная прэс-канферэнцыя суправаджалася б неаднаразовай зменай гарнiтураў"

"Падатковая палiтыка ЗША стала б больш паслядоўнай"

"Да канца дзесяцiгоддзя Амерыка пабудавала б на Месяцы начны клуб"

"Вiцэ-прэзiдэнтам стаў бы Пi Дзiддзi" (вядомы амерыканскi рэпер i прадзюсар — заўв. рэд.)

"Ну i нарэшце прэса звярнула б на мяне ўвагу" .

Брытнi Спiрс неаднаразова станавiлася ўдзельнiцай праграмы Дэвiда Летэрмана, аднак "вiзiт у бiкiнi" стаў першым за апошнiя тры гады.

Гiбель планеты прыйдзе
з акiянскага дна

Планеце Зямля пагражае страшная бяда. Пра гэта заявiла група вучоных з Вялiкабрытанii i Нямеччыны. Небяспека хаваецца на дне Паўночнага Ледавiтага акiяна.

Як мяркуюць даследчыкi, у недалёкай будучынi адтуль можа адбыцца выкiд у паветра гiганцкай колькасцi метану. Тысячагоддзямi гэты газ захоўваўся ў нетрах Зямлi i вось зараз, дзякуючы глабальнаму пацяпленню i раставанню iльдоў, стаў актыўна пранiкаць у атмасферу.

Дарэчы, калi акiянолагi праводзiлi даследаванне недалёка ад нарвежскiх берагоў, яны заўважылi, як з глыбiнь ужо ўзнiмаюцца велiзарныя бурбалкi метану. А, як вядома, менавiта гэты газ паскарае павышэнне тэмпературы на нашай планеце. Прычым, чым цяплей становiцца на Зямлi — тым больш яго ўтвараецца на дне.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика