Пiца па-беларуску — не горшая за iтальянскую

Источник материала:  

Дзень пiцы, якi днямi прайшоў у Мiнску, паказаў, што, здавалася б, чыста iтальянскую страву беларускiя кухары гатуюць не толькi па-майстэрску згодна з класiчнымi рэцэптамi пiцы, але i актыўна ствараюць свае. I пiца па-беларуску — гэта ўжо асобная страва.

Пiца па-беларуску — не горшая за iтальянскую"Кальцоне", "Маргарыта", "Чатыры сезоны", "Белавежская", "Вясковая" — больш за дзясятак вiдаў пiцы можна было пакаштаваць у рэстарацыi "Пiца Тэмпа", дзе i праходзiў дзень.

Пiца па беларускiм рэцэпце — гэта не проста блiн з бульбай i скваркамi. Беларуская пiца па-iтальянску вытанчаная, але мае свае спецыфiчныя начынкi. Напрыклад, "Вясковая" адрознiваецца кiславатым смакам салёных агуркоў i цыбулi. А вось "Радзiвiлаўская" прыдуманая спецыяльна для нашых беларускiх грыбных гурманаў. У ёй замест традыцыйных шампiньёнаў цi вешанак выкарыстоўваюцца белыя грыбы з беконам.

Беларускiя майстры, як i iх iтальянскiя калегi, гатуюць у спецыяльных печах з натуральнымi камянямi, якiя дазваляюць больш раўнамерна запякаць пiцу. Тэмпература ў такiх печах можа перавышаць 300 градусаў. Час прыгатавання адной пiцы — сем хвiлiн.

Па словах кухараў, аснова пiцы мае першаснае значэнне. Яна павiнна лёгка скручвацца i не ламацца, а пухiры — прыкмета таго, што гэта разагрэты паўфабрыкат. Рэцэпт цеста — сумесь некалькiх вiдаў мукi, якой i колькi — засталося таямнiцай.

— Для пiцы мы стараемся выкарыстоўваць беларускiя прадукты. Гэта ў асноўным мука, мясныя прадукты, рыба. З iмпартаваных мы выкарыстоўваем толькi сыр i некаторыя спецыфiчныя прадукты, — кажа менеджар па сэрвiсным абслугоўваннi пiцэрыi "Тэмпа" Аляксандр Мароз. — Я хачу сказаць, што якасць нашых прадуктаў не саступае замежным. Але асартымент недастаткова вялiкi, таму калi нам патрабуецца спецыфiчны вiд прадукту, мы вымушаны шукаць iмпарцёраў.

Журналiстам больш за ўсё спадабалася закрытая пiца "Кальцоне". А вось у наведвальнiкаў пiцэрыi выбар схiлiўся да "Народнай" пiцы з ялавiчынай, салёнымi агуркамi i грыбамi, а таксама "Вясковай" i "Тутбай". Па словах менеджара рэстарацыi Аляксандра Мароза, iх найбольш часта замаўляюць.

Шмат хто лiчыць пiцу гэткiм шкодным фаст-фудам, — сцвярджае запрошаная Ларыса Музычук, урач-дыетолаг рэспублiканскага клiнiчнага медыцынскага цэнтра Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. — Але пiца — нармальны прадукт харчавання, як i нашы звычайныя стравы. Важна толькi разумець, што пiца, якую гатуюць у пiцэрыях, — гэта адно, а пiца-паўфабрыкат — iншае. У другiм выпадку будзе шмат кансервантаў i г.д. I таксама важна ўлiчваць, што сто грамаў пiцы — гэта каля 300-400 калорый пры дзённай норме не менш за 2000.

Для прыгатавання беларускай пiцы выкарыстоўвалiся айчынныя прадукты харчавання, вытворцы якiх з'яўляюцца ўдзельнiкамi конкурсу "Прадукт года-2009". Па словах арганiзатараў (аргкамiтэта конкурсу), яны праводзяць усебаковы аналiз прадукту. У кастрычнiку мы плануем правесцi маштабнае спаборнiцтва камандаў па прыгатаваннi пiцы цалкам з прадуктаў —удзельнiкаў "Прадукта года-2009".

Настасся Занько.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика