Магілёўскi мiльён i шклоўскiя сто тысяч
21.08.2009
—
Новости Общества
Хлебаробы Магiлёўскай вобласцi намалацiлi 1 мiльён тон збожжа. Гэтую навiну, якую кiраўнiцтва рэгiёна абвясцiла 21 жнiўня на сесii абласнога Савета дэпутатаў, сустрэлi апладысментамi.
Сiмвалiчны каравай у пятнiцу атрымаў Шклоўскi раён, якi першым сярод сельскiх раёнаў вобласцi намалацiў сто тысяч тон. Прычым гэты вынiк будзе перавышаны: жнiво на Шклоўшчыне працягваецца, яшчэ трэба ўбраць яшчэ каля 30 % пасяўных плошчаў. Увогуле ў Магiлёўскай вобласцi ўбрана каля 80 % плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мiнулагоднюю — 40 цэнтнераў з гектара.
Ілона Iванова.