Чыгунка зноў iстотна скарэктавала расклад

Источник материала:  

Амаль да канца жнiўня ў раскладзе руху электрацягнiкоў у сувязi з правядзеннем рамонтных работ чакаюцца змяненнi.

Так, 24 — 26 i 28 жнiўня электрацягнiк Мiнск-Пасажырскi — Аляхновiчы адпраўленнем у 13.17 прызначаецца на маршрут Мiнск-Пасажырскi — Рудзенск. Толькi 27 жнiўня гэта ж электрычка курсiраваць не будзе. Дакладна па такiм жа графiку будзе хадзiць i электрацягнiк Асiповiчы — Мiнск-Пасажырскi адпраўленнем у 13.33:21 жнiўня, 24 — 26, а таксама 28 жнiўня ён прызначаецца на маршрут Рудзенск — Мiнск-Пасажырскi, i толькi 27 жнiўня здымаецца з руху.

24 —26 жнiўня электрычка Мiнск — Маладзечна адпраўленнем у 12.40 прызначаецца на маршрут Мiнск — Уша, а Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 14.58 у гэтыя ж днi будзе курсiраваць па маршруце Уша — Мiнск. 26 i 27 жнiўня здымаюцца з руху: электрацягнiк Мiнск, Інстытут культуры — Барысаў адпраўленнем у 8.35 i Барысаў — Мiнск, Iнстытут культуры адпраўленнем у 10.17.

27 жнiўня не будзе курсiраваць электрычка Мiнск — Маладзечна адпраўленнем у 11.11, а 28 жнiўня гэты ж электрацягнiк прызначаецца на маршрут Мiнск — Уша. 27 жнiўня не будзе хадзiць электрычка Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 10.09. Адначасова 27 жнiўня прызначаюцца: электрацягнiк Мiнск, Iнстытут культуры — Асiповiчы адпраўленнем у 11.50 — на маршрут Мiнск — Пухавiчы; Асiповiчы — Мiнск адпраўленнем у 12.57 — на маршрут Пухавiчы — Мiнск; электрычка Мiнск-Пасажырскi — Асiповiчы адпраўленнем у 14.03 — на маршрут Мiнск — Пухавiчы; Асiповiчы — Мiнск-Пасажырскi адпраўленнем у 15.59 — на маршрут Пухавiчы — Мiнск. 28 жнiўня электрацягнiк Маладзечна — Мiнск адпраўленнем у 13.50 будзе курсiраваць па маршруце Уша — Мiнск.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика