Павялiчылiся дзiцячыя дапамогi

Источник материала:  

У Беларусi дзiцячыя дапамогi ў першым паўгоддзi павялiчылiся на 17,4 % у параўнаннi з адпаведным перыядам 2008 года.

Так, сярэднямесячны памер дапамогi на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў узрос да Br188,7 тыс. пасля 3 гадоў — да Br70,7 тыс. Са жнiўня на 2,4% павялiчаныя памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей. Такiм чынам, з 1 жнiўня па 31 кастрычнiка штомесячная дапамога па доглядзе дзiцяцi да 3 гадоў складае Br199 тыс. 530, пасля 3 гадоў — Br74 тыс. 820. Адначасова дапамога ў сувязi з нараджэннем першага дзiцяцi — Br1 млн 247 тыс. 50, пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — Br1 млн 745 тыс. 870. Дапамога жанчыне, якая стала на ўлiк у дзяржаўнай арганiзацыi аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, пры нараджэннi першага i другога дзiцяцi складае Br249 тыс. 410. Дапамогi на дзяцей пасля 3 гадоў з 1 студзеня гэтага года прызначаюцца i выплачваюцца ў поўным аб'ёме пры ўмове, што сярэднi сукупны прыбытак на члена сям'i ў месяц за 2008 год не перавышае Br134 тыс. 196, i ў памеры 50 % ад вызначанай дапамогi, калi сярэднi сукупны прыбытак на члена сям'i ў месяц не перавышае Br178 тыс. 928.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика