Падаткi праз iнфакiёскi

Источник материала:  

З другой дэкады жнiўня падаткi i зборы фiзiчныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi могуць аплачваць па спрошчанай схеме ў iнфакiёсках Беларусбанка, паведамiў намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Аляксандр Дарашэнка.

Сумесны праект уведзены ў даследча-прамысловую эксплуатацыю банкам i падатковымi органамi з 21 жнiўня. Паслуга на працягу жнiўня стане даступнай усiм клiентам iнфакiёскаў сталiцы, а да кастрычнiка — ва ўсiх iнфакiёсках "Беларусбанка" ў iншых буйных гарадах краiны.

Намеснiк старшынi праўлення "Беларусбанка" Сяргей Пiсарык адзначыў, што падаткi i зборы сёння магчыма будзе аплачваць праз 1500 iнфакiёскаў банка, а на працягу другога паўгоддзя найбуйнейшым банкам краiны будзе ўстаноўлена яшчэ каля 200 падобных кiёскаў. Спецыялiсты падатковай галiны адзначаюць, што ў перспектыве паслугай змогуць скарыстацца i юрыдычныя асобы. У першую чаргу праз iнфакiёскi магчыма сёння заплацiць падаходны i зямельны падаткi, падатак на нерухомасць, ПДВ, падатак па спрошчанай сiстэме падаткаабкладання i iнш. Паслугай могуць скарыстацца каля 6 млн падаткаплацельшчыкаў нашай краiны.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

←Генно-модифицированная береза, возможно, выведет радионуклиды из почвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика