Найстарэйшай жыхарцы Мiнска Клаўдзii Якiмовiч днямі споўнiлася 115 гадоў
21.08.2009
—
Новости Общества
Пра гэта паведамiлi ў камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама. Доўгажыхарка пражывае ў Маскоўскiм раёне сталiцы з 72-гадовай дачкой i зяцем. У бабулi трое дзяцей, пяцёра ўнукаў, шэсць праўнукаў i адна прапраўнучка. У пашпарце Клаўдзii Аляксееўны пазначана дата нараджэння — 20 жнiўня 1894 года. Блiзкiя самай старэйшай мiнчанкi расказалi, што ў апошнiя гады паважны ўзрост даецца ў знакi: яна амаль не выходзiць гуляць на вулiцу, перасоўваецца з дапамогай кiйка або блiзкiх.
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА.