Бронзавы налёт

Источник материала:  

Спорт-тайм

Беларускi лётчык Дзмiтрый Пашчук заваяваў бронзавы медаль на VІ чэмпiянаце Еўропы па самалётным спорце, якi прайшоў у польскiм горадзе Радам. Пашчук выступаў на самалёце Як-55 i атрымаў медаль у адвольным комплексе. Каманда Беларусi, якая складаецца з лётчыкаў Магiлёўскага аэраклуба ДАСААФ, упершыню ўдзельнiчала ў спаборнiцтвах такога высокага ўзроўню. На чэмпiянаце выступiлi каманды (па тры лётчыкi) з 17 краiн.

Круг другi

Баскетбалiсты зборнай Беларусi пачнуць 2-i круг чэмпiянату Еўропы (дывiзiён В) выязной сустрэчай з камандай Румынii. Гульня адбудзецца сёння, 19 жнiўня. Пасля першай паловы турнiру падапечныя Аляксандра Папкова набралi 8 ачкоў з 8 магчымых i ўзначальваюць турнiрную таблiцу. У першым крузе, якi адбыўся ў вераснi 2008 года, беларускiя баскетбалiсты перамаглi зборныя Румынii — 70:59 (дома), Швейцарыi — 81:77 (у гасцях), Албанii — 92:46 (дома) i Кiпра — 81:80 (у гасцях).

Недалёты

Беларускi кiдальнiк молата Павел Крывiцкi заняў 8-е месца на чэмпiянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Берлiне. Увечары 17 жнiўня ў фiнале ён паказаў вынiк 76 метраў. Чэмпiёнам стаў Прымож Козмуш са Славенii з вынiкам 80,84.

А ў расiйскай камандзе i наогул разыгралася драма — уладальнiца шматлiкiх рэкордаў, двухразовая алiмпiйская чэмпiёнка i двухразовая чэмпiёнка свету па скачках з шастом Алена Iсiмбаева не рэалiзавала нi адной з трох спробаў — яна не змагла ўзяць вышыню 4,75 i двойчы — 4,80 метра. Залаты медаль дастаўся польцы Ганне Рагоўскай, якая адолела 4,75 метра.

 

 

←Стартовал туристический конкурс "Познай Беларусь"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика