...

Источник материала:  

Дзяржаўная ветслужба Мiнсельгасхарчу Беларусi па вынiках праверкi да раней выключаных са спiсу экспарцёраў прадукцыі ў Расiю Дзятлаўскага сыраробнага завода i Скiдзельскага масласырзавода дадала Бабруйскi мясакамбiнат, Лунiнецкi малочны камбiнат, Кобрынскi масласырзавод i КУП "Гармалзавод №1" Мiнска. Прычынай стала выяўленне ў прадукцыi слядоў антыбiётыкаў тэтрацыклiнавай групы.

У Адэсе валанцёры пачалi мыць Пацёмкiнскую лесвiцу. Валанцёры, у лiк якiх уваходзяць супрацоўнiкi нямецкай кампанii па вытворчасцi чысцячых сродкаў ачысткi, маюць намер адмыць усе 10 пралётаў лесвiцы, што складаецца са 192 прыступак. Спачатку плануецца адмыць правую, а затым левую палову лесвiцы. У прамежку памiж двума этапамi ўборкi гараджане змогуць убачыць рознiцу памiж чыстым i брудным бакамi помнiка. Падчас працы будзе зняты дакументальны фiльм. Да ўдзелу ва ўборцы запрашаюцца ўсе ахвотныя. Добраахвотнiцкi рух, якi займаецца мыццём помнiкаў архiтэктуры, iснуе ўжо 25 гадоў. За гэты час удзельнiкi руху паспелi адмыць, у прыватнасцi, Брадэнбургскiя вароты ў Берлiне, статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанейра, каланаду плошчы Святога Пятра ў Рыме, Калосаў Мемнона ў Луксоры i галовы прэзiдэнтаў на гары Рашмор у ЗША.

Кiтай завяршыў клiнiчныя выпрабаваннi вакцыны ад грыпу A/H1N1. Папярэднiя вынiкi сведчаць аб дзейснасцi новага прэпарата. Клiнiчныя тэсты пачалiся 22 лiпеня i завяршылiся 15 жнiўня. У iх прынялi ўдзел 1614 добраахвотнiкаў ва ўзросце ад трох гадоў. Ва ўсiх пацыентаў з'явiлася iмунная рэакцыя, а ў iх крывi былi выяўленыя антыцелы, здольныя супрацьстаяць вiрусу новага грыпу. Прэпарат распрацаваны карпарацыяй SІNOVAC. Гэтая вакцына супраць грыпу A/H1N1 стала першай у свеце, якая прайшла клiнiчныя выпрабаваннi. Мяркуецца, што ў вераснi вакцына паступiць у бальнiцы.

Ва Украiне, у Жытомiрскай вобл., двое дзяцей, 2002 i 2004 гадоў нараджэння, задыхнулiся, зачынiўшыся ў халадзiльнiку. Iнцыдэнт адбыўся 17 жнiўня ў в. Шэршнi Карасцянскага раёна. Гуляючы ў двары, яны зачынiлiся ў старым халадзiльнiку i не змаглi адтуль выбрацца. Калi бацькi адчынiлi халадзiльнiк, якi стаяў у хляве, хлопчык i дзяўчынка ўжо былi мёртвыя, яны задыхнулiся ад недахопу кiслароду.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

90 % банкнот, якiмi карыстаюцца жыхары ЗША, маюць на сабе сляды какаiну. Да такой высновы прыйшлi навукоўцы з Масачусецкага ўнiверсiтэта, якiя правялi даследаванне на прадмет наяўнасцi часцiнак наркотыкаў на нацыянальнай валюце ЗША, Канады, Бразiлii, Японii i Кiтая. Часцей за ўсё грошы са слядамi какаiну трапляюцца ў Вашынгтоне: у сталiцы ЗША такiх банкнот пераважная большасць — да 95 %. Прыкладна такiя ж паказчыкi зарэгiстраваныя i ў iншых буйных гарадах. Самымi "чыстымi" былi банкноты з Кiтая — колькасць папяровых грошай са слядамi какаiну не перавышае 20 %. Таксама нiзкi паказчык быў зафiксаваны ў Японii (12 %).

Губернатар Пермскага краю Алег Чыркуноў гатовы з асабiстых сродкаў кампенсаваць аўтамабiлiстам выдаткi, якiя яны панеслi, даўшы хабар iнспектару ДIНДР. Умовай падобнага пакрыцця з'яўляецца падрабязнае паведамленне аб дакладнай суме хабару, часу, месцы дзе гэта адбылося, а таксама назначэнне нумара патрульнага аўтамабiля i асабiстага нумара даiшнiка. Па словах Чыркунова, ён прапаноўвае кампенсацыю толькi жыхарам Пермскага краю i толькi ў выпадку, калi максiмальная сума выплаты не будзе перавышаць 20 тысяч рублёў. Чыноўнiк назваў кампенсацыю хабару даiшнiкам "асабiстым укладам у змаганне з карупцыяй" у рэгiёне. У адпаведнасцi з Крымiнальным кодэксам РФ, чалавек вызваляецца ад крымiнальнай адказнасцi за дачу хабару службовай асобе ў тым выпадку, калi добраахвотна паведамiць аб гэтым органу, якi мае права ўзбудзiць крымiнальную справу.

 

 

←Стартовал туристический конкурс "Познай Беларусь"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика