Як вярнуць падарунак?

Источник материала:  

Кватэрнае пытанне

Мы з мужам падарылi дзецям (сыну, нявестцы, унукам) сваю прыватызаваную кватэру. Яны пераехалi, жывуць, але нi за тэхабслугоўванне, нi за камунальныя паслугi плацiць не хочуць. Цi можам мы "забраць" свой падарунак назад?

В. К., Мiнскi раён.

Пасля дарэння кватэры альбо часткi яе былы ўладальнiк страчвае права ўласнасцi. Новы ж уладальнiк мае права не толькi карыстацца гэтым жылым памяшканнем, але i распараджацца iм паводле свайго меркавання ў поўным аб'ёме (г. зн. прадаваць, мяняць, дарыць i ажыццяўляць iншыя здзелкi ў вызначаным заканадаўствам парадку).

Грамадзянскае заканадаўства дапускае магчымасць вяртання падоранай маёмасцi ў шэрагу выпадкаў. Напрыклад, калi здзелка па дагаворы дарэння прызнаная судом несапраўднай (арт. 167, 168 ГК) у сувязi з тым, што яна ажыццёўлена пад уплывам памылковага погляду (арт. 179 ГК), калi яна ажыццёўлена грамадзянiнам, якi не здольны разумець значэння сваiх дзеянняў i кiравацца iмi (арт. 177 ГК), або пад уплывам падману, гвалту, пагрозы i iнш. (арт. 180 ГК).

Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што iск аб устанаўленнi факта нязначнасцi здзелкi i аб прымяненнi наступстваў яе несапраўднасцi можа быць прад'яўлены на працягу дзесяцi гадоў з дня, калi пачалося яго выкананне.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

←Стартовал туристический конкурс "Познай Беларусь"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика