Мiнскi бiзнэсмен падмануў дзяржпрадпрыемствы на $2 млн

Источник материала:  

Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе УУС Мiнскай вобласцi.

Усяго за 8 месяцаў (з верасня 2007 года па красавiк 2008-га) 53-гадовы мiнчанiн, з'яўляючыся ўласнiкам i дырэктарам адразу пяцi фiрмаў, скалацiў прыбытак больш чым у $2 млн. Усе гэтыя грошы па яго, здавалася, бездакорна прадуманай формуле "выпампоўвалiся" не адкуль-небудзь, а з дзяржаўных прадпрыемстваў.

Схема абагачэння была настолькi хiтрай i заблытанай, што супрацоўнiкам падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi УУС Мiнскай вобласцi спатрэбiўся цэлы год, каб разгадаць гэты фiнансавы рэбус. Сутнасць яго заключалася ў наступным: махляр рэалiзоўваў адразу двум дзяржаўным прадпрыемствам — УП "Белметалплюс" i ААТ "Гроднаоптгандаль" — металапрадукцыю сваiх прадпрыемстваў па завышаных цэнах, пры гэтым у пастаўках сыравiны i пераводзе грашовых сродкаў па яе аплаце ўдзельнiчаў цэлы шэраг iлжэпрадпрымальнiцкiх структур.

Сёння ў следства ёсць усе падставы меркаваць, што непасрэднае пасобнiцтва ў рэалiзацыi злачыннай задумы сталiчнаму Бендэру аказвалi зацiкаўленыя супрацоўнiкi абкрадзеных дзяржпрадпрыемстваў, у дачыненнi да якiх ужо ўзбуджаны крымiнальныя справы з фармулёўкай "злоўжыванне ўладай i службовымi паўнамоцтвамi". Сам жа фiгурант праходзiць па артыкуле "Махлярства", што цягне за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам да 10 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi.

Кар. БЕЛТА.

 

 

←Стартовал туристический конкурс "Познай Беларусь"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика