Рэальны памер пенсii за лiпень знiзiўся на 0,4 працэнта

Источник материала:  

Сярэднi памер пенсii, назначанай органамi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, у лiпенi гэтага года склаў у Беларусi Br391 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.

Паводле слоў спецыялiстаў, гэта складае 116,7 працэнта велiчынi сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям'i пенсiянераў (у адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у перыяд з 1 мая па 31 лiпеня 2009 года гэты сацыяльны нарматыў у разлiку на месяц складае Br335,1 тыс.).

Сярэднi памер пенсii па ўзросце ў лiпенi гэтага года быў Br409,3 тыс., па iнвалiднасцi — Br361,4 тыс., па прычыне страты кармiцеля — Br244,4 тыс., памер сацыяльнай пенсii склаў Br182 тыс.

Рэальны памер назначанай месячнай пенсii (скарэкцiраванай на iндэкс спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у лiпенi гэтага года ў параўнаннi з лiпенем 2008-га зменшыўся на 0,8 працэнта, у параўнаннi з чэрвенем 2009-га — на 0,4 працэнта.

1

 

 

←Стартовал туристический конкурс "Познай Беларусь"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика