Павел Севярынец упаляваў цяжарную зайчыху

Источник материала:  
18.08.2009 12:31 — Новости Общества

Сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец да канца лета знаходзіцца ў творчым адпачынку на вёсцы Унорыца Рэчыцкага раёну. Тут ён працуе над сваёй новай кнігай, а раз-пораз з задавальненнем наведваецца за грыбамі ў бліжэйшы лес ля Дняпра. Падчас апошняга візіту па баравікі ды лісічкі палітыка чакала дзіўная сустрэча, піша прэсавая служба БХД.

«Збіраючы грыбы, убачыў нейкую дзіўную істоту — нешта скача, нібыта гуляе ў шахматы. Аказалася, гэта заяц, які даў сябе злавіць, а ягоныя паводзіны прымусілі мяне занесці жывёліну ў вёску», — распавёў Павал Севярынец.

«На зайца прыйшло паглядзець паўвёскі. Як высветлілася, з лесу я прынёс зайца-беляка (улетку яны, праўда, з бурай поўсцю). Дзіўныя паводзіны паблізу чалавека ў лесе таксама мелі тлумачэнне — гэта цяжарная зайчыха, якая мае хворыя вочкі».

Павел Севярынец упаляваў цяжарную зайчыху

Паводле лідэра хрысціянскай дэмакратыі, на адмысловай сямейнай нарадзе было вырашана пакінуць зайчыху на аздараўленне ў вёсцы.

«Улічваючы абставіны сустрэчы, якія нагадалі мне падзеі сусветна вядомай кнігі Льюіса Кэрала, я назваў яе Алісай. Кансультацыі з ветэрынарам адбываюцца праз мабільны тэлефон — яму былі адасланыя нават здымкі хворых вачэй жывёлы».

Новая кватэра Алісы таксама даволі дзіўная. Гэта старая тэлефонная будка, якая стаіць у двары бабулі Севярынца.

У Алісы добры апетыт, тым больш, што яна амаль зусім не пужаецца людзей.

«Зайчыха добра сілкуецца з вясковага гародчыка. Таму, спадзяюся, тут яна набярэ сілы ды падлечыцца. Вось так у мяне з’явіўся свой чароўны трусік», — жартуе Павал Севярынец.

←Чем молодые группы удивят на Be Free?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика