Неба. Верталёт.Парашутысты
17.08.2009
—
Новости Общества
На аэрадроме пад Мiнскам напярэдаднi Дня ваенна-паветраных сiлаў быў пастаўлены
першы нацыянальны рэкорд па парашутнай групавой акрабатыцы — у небе сабралася
група з дванаццацi чалавек.
Да сённяшняга часу ў Беларусi афiцыйна не было зарэгiстравана дасягненне такога
ўзроўню, у той час калi ў суседнiх краiнах такiя рэкорды ставяцца амаль кожны
год. Самая ж буйная фiгура была зафiксавана ў Тайландзе ў 2007 годзе — тады ў
небе сышлiся амаль паўтысячы парашутыстаў, так што беларусам ёсць да чаго iмкнуцца.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.