Запрашае фестываль пiва ў Лагойску

Источник материала:  

Шосты па лiку фестываль "Кубак пiва" пройдзе 22—23 жнiўня ў гарналыжным комплексе Лагойск.

 

 

На фестывалi можна будзе пакаштаваць пiва беларускiх i замежных вытворцаў. Восем беларускiх пiваварных кампанiй ужо далi згоду на ўдзел, чакаюцца пiвавары з Украiны, Расii i iнш. На фестывалi будзе магчымасць не толькi прадэгуставаць пiва розных гатункаў, але i паўдзельнiчаць у конкурсах на здзiманне пiўной пены, хуткаснае выпiванне пiва, лепшы пiўны жывот i бюст. За кожны конкурс пераможцы атрымаюць спецыяльныя бiрдэкелi (пiўныя коркi). На апошнi дзень усе бiрдэкелi, падпiсаныя ўладальнiкамi, будуць засыпаны ў барабан i разыграецца асноўны прыз — драўляны кубак ручной працы i паездка на пiўны фестываль у Чэхiю.

Для ахвотных актыўна адпачыць арганiзатары прапаноўваюць пад'ём па канатнай дарозе на вышэйшую кропку Беларусi, пракат ролiкаў i веласiпедаў.

Весцi шоу будуць удзельнiкi гурта "Пiва ўдвух". У канцэртнай праграме возьмуць удзел гурты "Крама" i "Палац", а таксама iншыя зоркi беларускай эстрады.

Напрыканцы фестывалю арганiзатары абяцаюць яркi феерверк.

Кошт уваходнага бiлета складзе 10 000 рублёў для мужчын i 5000 рублёў для жанчын i дзяцей пасля 12 гадоў. У кошт уваходзiць i келiх пiва. Дабрацца на фестываль можна будзе на спецыяльных аўтобусах ад метро "Усход".

Бяспеку на мерапрыемстве будуць падтрымлiваць 50—60 супрацоўнiкаў мiлiцыi, дзяжурны экiпаж лагойскага аддзела МНС i экiпаж дзяжурнага аўтамабiля хуткай дапамогi.

* Iдэя такога фестывалю ў нас узнiкла пяць з лiшкам гадоў таму, — кажа Уладзiмiр Нярозя, адзiн з арганiзатараў "Кубка пiва", яго старшыня, — пасля наведвання мюнхенскага фестывалю "Актоберфэст" у 2001 годзе. Мэта гэтага фестывалю — не прапаганда пэўнага гатунку пiва, а прапаганда правiльнага яго ўжывання. "Кубак пiва", мы ўпэўненыя, — адзiн з першых крокаў навучання нашага народа правiльнаму ўжыванню такога напою, як пiва. Нiдзе не забаронена яго ўжываць. Важна толькi як гэта рабiць. Мы разлiчваем, што, няхай павольна, але наша насельнiцтва навучыцца ўжываць пiва так, як яго ўжывае ўвесь свет.

Арганiзатары чакаюць да 15 тысяч чалавек.

Настасся Занько.

 

 

←В Бресте задержаны активисты демсил Михаил Ильин и Денис Турченяк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика