Гарэлка... з лагатыпам ДАІ

Источник материала:  

Ну i ну!

 
На двух вiдах гарэлкi Гродзенскага лiкёра-гарэлачнага завода з'явiўся лагатып Дзяржаўтаiнспекцыi з заклiкам "Выпiў — не сядай за руль!". Першую партыю гэтай прадукцыi людзi змялi на сувенiры.

Выклiкаюць цiкавасць, асаблiва ў дзяцей, i значкi святлафора з надпiсам "Стой-чакай-iдзi" на мясцовай малочнай прадукцыi (малако i кефiр), на ўпакоўцы батона "Ладушка". У аддзеле збыту беларускага прадпрыемства "Гроднахлебпрам" "Звяздзе" паведамiлi, што да канца месяца плануецца спячы i рэалiзаваць мiльён батонаў з такiм лагатыпам.

— У хуткiм часе заклiкi выконваць правiлы дарожнага руху з'явяцца i на двух вiдах каўбасы гродзенскай вытворчасцi, — адзначыў старшы iнспектар УДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама Алег ДУК. — Усе неабходныя дакументы ўжо аформлены i знаходзяцца ў мяне. Ведаеце, вельмi прыемна, што дырэктары харчовых прадпрыемстваў пайшлi нам насустрач, згадзiлiся разам з ДАI змагацца за жыццё сваiх клiентаў. Бо адна справа плакат цi лiстоўка, якiя дойдуць да невялiкай колькасцi людзей, iншая — хлеб, мяса i малако, якiя кожны з нас ужывае штодзень.

Нядрэнна было б, каб прадукты харчавання "папярэджвалi" аб небяспецы на дарозе не толькi жыхароў Гродна, але i жыхароў раённага цэнтра i вяскоўцаў, лiчаць у выканкаме Гродзенскай вобласцi. Таму i даручылi раённым падраздзяленням ДАI да зiмы вывучыць асартымент тавараў народнага спажывання i паспрабаваць наладзiць кантакты з iх вытворцамi.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

←В Бресте задержаны активисты демсил Михаил Ильин и Денис Турченяк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика