Выбух у Назранi: 20 загiнулых, 138 параненых

Источник материала:  

Выбух у Назранi: 20 загiнулых, 138 параненыхУ сталiцы Інгушэцii горадзе Назранi ў панядзелак ранiцай падарваны будынак, дзе размяшчаюцца ГУУС i РАУС. Паводле апошнiх звестак МНС РФ, у вынiку выбуху 20 чалавек загiнулi, 138 атрымалi раненнi, з iх 10 дзяцей.

Прыкладна ў 9:00 па маскоўскiм часе тэрарыст-смяротнiк пратаранiў вароты ГУУС замiнiраванай "Газэллю", заехаў у двор, дзе iшло пастраенне супрацоўнiкаў мiлiцыi, i прывёў у дзеянне выбуховы механiзм.

Паводле розных крынiц, магутнасць выбуху склала ад 200 кг да тоны ў трацiлавым эквiваленце. У двары будынка ўтварылася варонка памерам 4 метры i глыбiнёй 1,5-2 метры. За першым выбухам рушылi ўслед новыя — сталi выбухаць боепрыпасы ў зброевых пакоях.

ЧП на Саяна-Шушанскай ГЭС: дзясяткi ахвяраў

Звесткi аб колькасцi людзей, загiнулых i знiклых пасля аварыi на Саяна-Шушанскай ГЭС, на працягу панядзелка паступалi розныя.

Паводле iнфармацыi IТАР-ТАСС, колькасць загiнулых у вынiку ЧП у Хакасii дасягнула васьмi чалавек. "Паводле папярэднiх звестак, загiнула 8 працаўнiкоў, якiя абслугоўвалi машынную залу i турбiны, 10 чалавек паранена, 54 лiчацца без весткi знiклымi", — паведамiў агенцтву афiцыйны прадстаўнiк Следчага камiтэта пры пракуратуры РФ Уладзiмiр Маркiн.

Нагадаем, паводле iнфармацыi следства, 17 жнiўня на ГЭС, якая размешчана за 35 км ад Саянагорска, падчас рамонту аднаго з гiдраагрэгатаў у машыннай зале адбыўся выбух маслянога трансфарматара. Аднаўленчыя работы трох з дзесяцi турбiн зоймуць некалькi гадоў. Астатнiя агрэгаты можна аднавiць больш хутка, лiчаць спецыялiсты. Па факце аварыi заведзена крымiнальная справа.

Кiеў патрабуе тлумачэнняў
ад Масквы

МЗС Украiны даў даручэнне ўкраiнскаму пасольству ў Расii запатрабаваць афiцыйных тлумачэнняў ад Масквы ў сувязi з унесеным прэзiдэнтам Мядзведзевым у пачатку мiнулага тыдня праектам закона аб парадку ўжывання Узброеных Сiлаў Расii за межамi краiны. Акрамя таго, Украiна перадала Расii 14-ю з пачатку года ноту пратэсту ў сувязi з забруджваннем Севастопальскай бухты Чарнаморскiм флотам.

Як паведамiў выканаўца абавязкаў першага наммiнiстра замежных спраў Украiны Юры Кастэнка, дыпламатычнае ведамства даручыла пасольству даведацца, як новы закон датычыцца "ўкраiнскай зямлi, украiнскага народа". Як растлумачыў дыпламат, бо на тэрыторыi Ўкраiны знаходзiцца расiйскi Чарнаморскi флот. Паводле слоў Кастэнкi, МЗС Украiны "з трывогай" успрыняло такi дакумент, паколькi выкарыстанне ваеннай сiлы любой дзяржавы за яе межамi — "гэта няправiльна i з'яўляецца агрэсiяй". Як падкрэслiў дыпламат, пакуль расiйскi бок нiякiх тлумачэнняў не даў. Як паведамлялася раней, законапраект "Аб занясеннi змяненняў у федэральны закон "Аб абароне" накiраваны на стварэнне прававога механiзма, якi забяспечыць магчымасць кiраўнiку дзяржавы аператыўна выкарыстаць фармiраваннi Узброеных Сiлаў РФ за межамi тэрыторыi РФ.

Латвiя вывела
мiратворцаў з Косава

У панядзелак, 17 жнiўня, прадстаўнiк мiнiстэрства абароны Латвii паведамiў пра тое, што краiна вывела сваiх мiратворцаў з тэрыторыi Косава.

Балтыйская рэспублiка вырашыла адклiкаць вайскоўцаў з Косава ў сувязi з фiнансавымi цяжкасцямi.

У ФРГ узмоцняць палiцэйскiя iнтэрнэт-патрулi

Нямецкi прафсаюз палiцэйскiх запатрабаваў ад уладаў вылучыць больш людзей для барацьбы са злачыннасцю ў iнтэрнэце, паведамляе тэлеканал АRD. Паводле слоў старшынi прафсаюза Райнера Вента, iнтэрнэт можа лiчыцца "самым вялiкiм месцам злачынства ў свеце" i пакiдаць яго без нагляду нельга.

Прадстаўнiкi палiцыi прапануюць дадаткова навучыць 2000 кiбер-палiцэйскiх, якiя будуць ажыццяўляць "узмоцненае патруляванне iнтэрнэту". Для гэтых мэтаў, у прыватнасцi, прапаноўваецца ўзмацнiць узаемадзеянне памiж федэральнай крымiнальнай палiцыяй i палiцыяй зямель.

Раней шэраг кансерватыўных палiтыкаў ужо прапаноўвалi ўзмацнiць кантроль над iнтэрнэтам. Мiнiстр па справах сям'i Урсула фон дэр Лаен, у прыватнасцi, выступiла з iнiцыятывай уводзiнаў агульнапрызнанага кодэкса паводзiнаў у Сецiве, якi б, першым чынам, засцерагаў дзяцей i падлеткаў ад негатыўнага ўплыву.

Да патрабаванняў правых таксама далучылiся некаторыя прадстаўнiкi "Зялёных". Прэс-сакратар фракцыi "Зялёных" па ўнутранай палiтыцы Вольфганг Вiланд прапанаваў нават не проста блакаваць доступ да грамадска-небяспечных сайтаў, а сцiраць з усiх iх змесцiва.

 

 

←В Бресте задержаны активисты демсил Михаил Ильин и Денис Турченяк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика