Уся справа ў сэрцы?

Источник материала:  

Цi сардэчны прыступ прывёў да ДТЗ з лятальным вынiкам — могуць адказаць толькi медыкi.

Учора ў сем гадзiн ранiцы на закругленнi дарогi "Орша—Копысь" кiроўца 1971 года нараджэння на "Фальксвагене- Джэта" не справiўся з кiраваннем i сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам, — паведамiла начальнiк аддзялення агiтацыi i прапаганды УДАІ УУС Вiцебскага аблвыканкама Алеся СЯРОГIНА. — У вынiку атрыманых траўмаў мужчына памёр. Цела кiроўцы адпраўлена на экспертызу. У кiроўцы мог здарыцца сардэчны прыступ, але гэта толькi здагадкi. Сапраўдную прычыну ДТЗ можна будзе назваць толькi пасля заключэння экспертаў.

Як паведамiлi ў Дзяржаўтаiнспекцыi МУС, летам павялiчваецца колькасць ДТЗ па прычыне дрэннага самаадчування кiроўцаў, у тым лiку i са смяротным вынiкам. Але, паводле слоў Алесi Сярогiнай, на Вiцебшчыне сёлета такiя ДТЗ адзiнкавыя. "Асноўная наша бяда — п'яныя кiроўцы i "шумахеры".

Надзея ДРЫЛА.

 

 

←В Бресте задержаны активисты демсил Михаил Ильин и Денис Турченяк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика