Хабар для старшынi сельскага Савета

Источник материала:  

У дачыненнi да 44-гадовай старшынi Аляхновiцкага сельскага Савета i сельскага выканкама Алены Шумскай заведзена крымiнальная справа па ч. 3 арт. 430 Крымiнальнага кодэкса — атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становiшча.

Як паведамiлi ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Мiнскага аблвыканкама, каля дзевяцi месяцаў спатрэбiлася аператыўнiкам упраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ў стратэгiчных напрамках для таго, каб злавiць старшыню сельскага Савета з доказамi злачынства. Было ўстаноўлена, што затрыманая атрымлiвала хабар у "электронным варыянце" — з дапамогай пластыкавых картак, якiя перадавалi ёй разам з пiн-кодам грамадзяне, зацiкаўленыя ў вырашэннi пытанняў аб вылучэннi i афармленнi зямельных участкаў, размешчаных на падведамаснай тэрыторыi. Адным з такiх пытанняў стала афармленне дакументаў аб выдзяленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома ў вёсцы Аляхновiчы Маладзечанскага раёна для 38-гадовай жыхаркi сталiцы. Алена Шумская была затрымана каля банкамата, падчас спробы зняць апошнюю з трох тысяч долараў хабару. Чыноўнiца знаходзiцца ў следчым iзалятары.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

←В Бресте задержаны активисты демсил Михаил Ильин и Денис Турченяк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика