Мутацыi ядомых грыбоў у беларускiх лясах — не больш як выдумка

Источник материала:  

Вучоныя абвяргаюць чуткi аб тым, што ядомыя грыбы ў беларускiх лясах муцiруюць i становяцца атрутнымi.

Як патлумачыў старшы навуковы супрацоўнiк Інстытута эксперыментальнай батанiкi НАН Беларусi мiколаг Яўген Юрчанка, толькi на моцна забруджаных радыяцыяй тэрыторыях былi адзначаны адзiнкавыя выпадкi, калi споры некаторых вiдаў грыбоў станавiлiся больш буйнымi. Але такiя змяненнi могуць заўважыць толькi спецыялiсты. I няпраўда, што з-за гэтага ядомыя грыбы становяцца атрутнымi.

Чуткi ж пра перараджэнне ядомых грыбоў у атрутныя можна патлумачыць тым, што, як i ўсё жывое, грыбы зусiм па-свойму рэагуюць на неспрыяльныя змены ў навакольным асяроддзi, адзначыў вучоны. Забруджванне атмасфернага паветра, глебы прыводзiць да таго, што каштоўныя ядомыя грыбы знiкаюць, i людзi пачынаюць збiраць грыбы малазнаёмыя. Яшчэ адна прычына атручэнняў — у каштоўных вiдаў грыбоў ёсць неядомыя двайнiкi.

Мiхаiл МIХАЙЛАЎ, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

Рабочы скраў трактар

У Аршанскiм раёне з механiзаванага двара сельскагаспадарчага прадпрыемства ў вёсцы Савiшчана рабочы, якi працуе ў гэтай арганiзацыi, пабiў вартаўнiка i з'ехаў на трактары "МТЗ-80". Вартаўнiк паскардзiўся ў мiлiцыю. Прыкладна праз паўгадзiны рабочыя гэтага ж прадпрыемства знайшлi трактар у спраўным тэхнiчным стане ля крамы вёскi Крапiўна, дзе жыве злодзей. У дачыненнi да 43-гадовага раней судзiмага рабочага ўзбуджана крымiнальная справа, а трактар вярнулi ў гаспадарку.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

←В Бресте задержаны активисты демсил Михаил Ильин и Денис Турченяк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика