Апазіцыянераў апраўдалі, міліцыянтаў — да адказнасці
14.08.2009 17:38
—
Новости Общества
Ваўкавыскі раённы суд перагледзеў справу 8 сябраў АГП і апраўдаў іх. У дачыненні да міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, вынесена прадстаўленне на імя кіраўніка РАУС з тым, каб той вырашыў, да якой адказнасці іх прыцягваць - крымінальнай ці адміністрацыйнай.
Яшчэ 8 чэрвеня Ваўкавыскім раённым судом былі асуджаныя 8 сябраў АГП, якія на мясцовым рынку правялі акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча: яны трымалі ў руках ягоныя фота.
Юры Істоміну прысудзілі 20 базавых велічынь за ўдзел у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, шасці ўдзельнікам - па 2 базавыя велічыні. Суд над яшчэ адным актывістам не адбыўся.
Ніхто з сябраў АГП не прызнаў сябе вінаватым, а ў абласным судзе прысуд адмянілі, бо ў працэсе высветлілася, што міліцыянты апытвалі сведкаў праз некалькі дзён і ўпісвалі іхнія сведчаньні ў пратаколы, якія ўжо былі падпісаныя затрыманымі. Справу адправілі на перагляд.
Сведкі, якіх падчас акцыі, са слоў Істоміна, ніхто не бачыў, так і не змаглі патлумачыць суду, у чым палягала падтрымка Аўтуховіча. Да таго ж усе яны - супрацоўнікі райвыканкама.
Вось як пракаментаваў рашэнне суда Юрый Істомін:
"Мы ўжо адвыклі ад такога фармату вынясення рашэнняў судом. Для мяне асабіста гэта нечакана, і я не ведаю, чаму так адбылося. З пункту гледжання псіхалагічнага - гэта нечакана. А з пункту гледжання матэрыяльнага, дакументальнага, працэсуальнага - такое рашэнне больш-менш адпавядае рэчаіснасці".
Нагадаю, што сяброў АГП затрымалі 16 мая за тое, што яны арганізавалі насупраць цэнтральнага рынка ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча.