«Белпошта» адмовілася вярнуць у падпіску незалежныя газеты

Источник материала:  
12.08.2009 20:46 — Новости Общества


РУП «Белпошта» адмовілася ўключыць у падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2009 года недзяржаўную грамадска-палітычную газету «СНплюс. Свободные новости плюс», — паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Пра гэта 11 жніўня галоўны рэдактар газеты Васіль Зданюк даведаўся з ліста за подпісам гендырэктара «Белпошты» Юрыя Комара, які прыйшоў у адказ на просьбу вярнуць выданне ў падпіску.

«Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтай наступнага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП «Белпошта», — заяўляе традыцыйна кіраўнік дзяржаўнага паштовага прадпрыемства-манапаліста. — На падставе выкладзенага, РУП «Белпошта» лічыць немэтазгодным уключэнне ў падпісны каталог газеты «СНплюс. Свободные новости плюс».

Такі ж адказ толькі за подпісам кіраўніцы Брэсцкага філіяла «Белпошты» Валянціны Пух на спробу вярнуцца да чытачоў праз падпіску атрымала рэдакцыя газеты «Ганцавіцкі час».

Як звяртае ўвагу В.Зданюк, «Белпошта» адмовіла вярнуць «СН» у падпіску нягледзячы на адпаведную рэкамендацыю грамадскай каардынацыйнай Рады па СМІ.

«На пачатку ліпеня рэдакцыя «СН» атрымала ліст за подпісам старшыні Рады Паўла Якубовіча, дзе рэкамендавалася ўзнавіць супрацоўніцтва з РУП «Белпошта». Мы тут жа накіравалі зварот на імя кіраўніка паштовага прадпрыемства, але атрымалі чарговую адмову. З гэтага вынікае, што на сёння ніякія грамадскія рады пакуль не ўплываюць на сітуацыю ў краіне. А вырашэння праблемы з вяртаннем недзяржаўных газет у распасюд трэба, мабыць, чакаць на больш высокім узроўні», — зазначае Васіль Зданюк.

Нагадаем:
На сёння толькі адна газета («Бобруйский курьер») са «спісу 13-і» аднавіла супрацоўніцтва з дзяржаўным распаўсюднікам пасля рэкамендацыі грамадскай Рады па СМІ.

←Грузины ломятся в страны Евросоюза через белорусскую границу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика