К 65-летию освобождения Беларуси. Из партизанской поэзии: Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі!
    Источник материала: БелТА  
  
    26.05.2009 08:00
     —
    Новости Общества
  
  
			Из партизанской поэзии: Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі!  
Яшчэ палаюць сотні сёл нязгасшых…
Скажы - хто дымам Беларусь спавіў?
Хто разбіваў аб сцены дзетак нашых,
І хто купаўся ў матчынай крыві?
Хто хітрасцю і гумаю нацкоўваў,
Хто адрываў ад хаты ад сям’і,
Хто катаваў, штыком пароў сталёвым,
Гнаў у няметчыну, у лагеры гнаіў?
І полымя пажару гнеў наш грэла,
І шлях асвечвала ў адвечныя бары,
І клікаў труп дзіцячы абгарэлы -
Народны суд над катамі тварыць!
Злучыліся ў бары наш бунт, і гнеў, і гора,
Там, на пазіцыях народных змагароў.
І кат наш задрыжэў, зашыўся ў бункер-горад,
Няма яму ні сцежак, ні шляхоў.
А на франтах - і ў хвост, і ў грыву грэюць,
І трэба кіравацца на Берлін,
І апякун няпрошаны "дабрэе"
І суне ў рукі ўласны карабін.
А даўшы - цапае рукой за дула,
І цягне, накіроўвае на лес, -
Бо думае, як дурняў, нас абдуе
І нацкуе, каб брат на брата лез.
Вось ён - нямецкі кат тваёй радзімы,
Заплямлены і кроўю і слязьмі,
Закопчаны пажараў нашых дымам.
Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі! /Из газеты "Партызанскае жыгала"/.
  
  Яшчэ палаюць сотні сёл нязгасшых…
Скажы - хто дымам Беларусь спавіў?
Хто разбіваў аб сцены дзетак нашых,
І хто купаўся ў матчынай крыві?
Хто хітрасцю і гумаю нацкоўваў,
Хто адрываў ад хаты ад сям’і,
Хто катаваў, штыком пароў сталёвым,
Гнаў у няметчыну, у лагеры гнаіў?
І полымя пажару гнеў наш грэла,
І шлях асвечвала ў адвечныя бары,
І клікаў труп дзіцячы абгарэлы -
Народны суд над катамі тварыць!
Злучыліся ў бары наш бунт, і гнеў, і гора,
Там, на пазіцыях народных змагароў.
І кат наш задрыжэў, зашыўся ў бункер-горад,
Няма яму ні сцежак, ні шляхоў.
А на франтах - і ў хвост, і ў грыву грэюць,
І трэба кіравацца на Берлін,
І апякун няпрошаны "дабрэе"
І суне ў рукі ўласны карабін.
А даўшы - цапае рукой за дула,
І цягне, накіроўвае на лес, -
Бо думае, як дурняў, нас абдуе
І нацкуе, каб брат на брата лез.
Вось ён - нямецкі кат тваёй радзімы,
Заплямлены і кроўю і слязьмі,
Закопчаны пажараў нашых дымам.
Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі! /Из газеты "Партызанскае жыгала"/.
    БелТА  (оригинал новости)