К 65-летию освобождения Беларуси. Бронепоезд № 27

Источник материала: БелТА  
20.05.2009 08:00 — Новости Общества
Бронепоезд № 27

Газета "Савецкая Беларусь" 20 мая 1944 года рассказала о злодеяниях, которые совершила на территории республики команда немецкого бронепоезда № 27.

Гэты браняпоезд, які нёс с сабой усюды смерць і разбурэнні, добра вядомы тысячам людзей у Беларусі. Многія месяцы падрад ён курсіраваў і рабіў сваю чорную разбойніцкую справу на магістралі Брэст-Баранавічы, паміж Мінскам і Бабруйскам, у балоцістым Палессі ад Кобрына да Пінска і далей да Лунінца. "Пірат на калёсах" - так зваў народ гэта смертаноснае стальное страшыдла, якое ваявала не на фронце, а ў глыбокім тыле супраць грамадзянскага насельніцтва.
Афіцыйна ў немцаў ён называўся "Браняпоезд № 27", і з 1943 года ў сувязі з нарастаючай у Беларусі хваляй партызанскага руху ён быў спецыяльна вылучаны германскім камандаваннем для барацьбы з партызанамі. На самай жа справе браняпоезд выкарыстоўваўся гітлераўцамі як зброя разгрому мірных вёсак.
Браняпоезд быў абсталяваны па апошняму слову сучаснай ваеннай тэхнікі. За тоўстымі браніраванымі сценамі вагонаў захоўваліся гарматы, кулямёты, узброеная да зубоў пяхота. Капітан Шульц, камандзір браняпоезда, меў катэгарычны загад дзейнічаць супраць западозраных у спачуванні партызанам рашуча і бязлітасна.
Шэры састаў марудна ішоў з Кобрына на ўсход. Наперадзе рухаліся тры платформы з пяском, за імі следам броневагон з артылерыйскімі гарматамі, наступны вагон з зянітнай гарматай, у цэнтры састава ішоў лакаматыў, за ім яшчэ адна зянітная гармата, броневагоны з пяхотай і артылерыяй. Заключалі састаў яшчэ тры платформы з пяском. Гэтыя платформы, якія следавалі ў галаве і хвасце браняпоезда, прызначаліся галоўным чынам для таго, каб у выпадку падрыву чыгуначнага шляху партызанамі, яны першымі трапілі на разбураны ўчастак і абаранялі ад крушэння ўвесь састаў.
На паўдарозе паміж Пінскам і Лунінцом браняпоезд спыніўся. Жэрлы гармат былі павернуты ў бок невялікага беларускага паселішча, размешчанага справа ад магістралі, недалёка ад палатна чыгункі. Намеснік камандзіра браняпоезда загадаў адкрыць агонь.
У ход пайшлі мінамёты і кулямёты, якія высунуліся са сцен броневагонаў.
Шквал агню абрушылі гітлераўцы на безабаронную беларускую вёску і за некалькі хвілін знеслі яе з твару зямлі. Жыхары, разгубіўшыся ад страху, выскаквалі з дамоў. Але куды яны маглі ўцякаць сярод снарадаў і тысяч асколкаў? Няшчасныя праследваліся кулямётным агнём, а пехацінцы з дахаў броневагонаў стралялі ў безабаронных людзей. Вёска разам з усім яе насельніцтвам была поўнасцю знішчана.
Гэта адбылося снежаньскім днем 1943 года, а да гэтага па загаду капітана Шульца была падвергнута такому ж абстрэлу вёска, размешчаная на захад ад Пухавічаў. У лютым браняпоезд абстраляў з артылерыйскіх гармат вёску на захадзе ад Кобрына. Узніклі вялікія пажары. Было многа забітых і параненых сярод дзяцей, старых і жанчын.
"За спачуванне партызанам", - так тлумачыў кат Шульц гэтыя бандыцкія налёты браняпоезда.
Жыхары соцень беларускіх вёсак, якія раскінуліся па абодва бакі чыгункі, жылі ў вечным страху, чакаючы з дня ў дзень пірацкага налёту. Але яшчэ страшней было, калі з дапаможных крывавых платформаў на зямлю спаўзалі два танкі і, не сустракаючы ніякага супраціўлення, давілі ўсё жывое, што траплялася на шляху.
Дзесяткі мірных беларускіх вёсак, сотні тысяч жыхароў загінулі ад агню браняпоезда №27.
Гэты браняпоезд быў захоплены савецкімі войскамі. Аб усіх крывавых злачынствах нямецкіх бандытаў з браняпоезда вымушаны быў прызнацца захоплены ў палон радыст яфрэйтар Хорст Гофман.
←В Душанбе запретили разводить ослов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика