К 65-летию освобождения Беларуси. Первые итоги

Источник материала: БелТА  
25.04.2009 08:00 — Новости Общества
Первые итоги

В газете Могилевского подпольного обкома КП(б)Б "За Радзіму" 25 апреля 1944 года было помещено обращение областного комитета партии ко всем народным мстителям области. В документе отмечались успехи партизанских формирований, действовавших на территории области. Кроме этого, содержался краткий отчет о ходе восстановительных работ в освобожденных районах Могилевщины.

Да ўсіх партызан і партызанак Магілёўскай вобласці

Нямецка-фашысцкія варвары нанеслі вялікія страты народнай гаспадарцы нашай вобласці. Уцякаючы, яны знішчылі звыш 100 прадпрыемстваў дзяржаўнай і мясцовай прамысловасці, спалілі 23 995 сялянскіх двароў, каля 5000 розных калгасных будынкаў, больш 240 сярэдніх і пачатковых школ, амаль усе бальніцы і амбулаторыі. Фашысцкія зверы ў 8 раёнах вобласці замучылі і забілі 18 500 чалавек мірнага насельніцтва, сярод якога значная колькасць дзяцей.
Толькі па 8 раёнах нашай вобласці фашысты нанеслі страт у прамысловасці звыш 40 мільёнаў, у камунальнай гаспадарцы 30,8 мільёнаў рублёў і ў сельскай гаспадарцы на 670 мільёнаў.
За кароткі час пасля вызвалення ў нашай обласці адбудаваны і пачалі дзейнічаць 63 прадпрыемствы, 37 прамысловых арцеляў, якія за 5 месяцаў сваёй працы выпусцілі прадукцыі на 3,5 мільёнаў рублёў. Ужо адбудаваны, і ў першую чаргу сем’ям франтавікоў і партызан, звыш 2 тысяч дамоў і больш 50 працэнтаў адпушчанага лесу вывезена на месца будоўлі.
Усе 915 калгасаў, якія былі разбураны і разагнаны фашыстамі, зноў пачалі сваю дзейнасць. Абралі праўленні і рэвізійныя камісіі з ліку лепшых адданых калгаснаму будаўніцтву калгаснікаў.
23 машынна-трактарныя станцыі распачалі сваю дзейнасць - 670 трактароў адрамантаваных і новазавезеных з заводаў пачнуць апрацоўваць вызваленыя калгасныя палі.
Каля 60 000 дзяцей вярнуліся ў сваю беларускую школу і вучацца на роднай беларускай мове. Пачалі працаваць сотні бібліятэк, хат-чытален і клубаў.
←Новые леса на 10 тыс.га созданы в Беларуси во время Недели леса-2009

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика