Пастырское послание на Пасху Митрополита Тадеуша Кондрусевича
Источник материала: БелТА
11.04.2009 09:35
—
Новости Общества
УВАСКРЭСНУЦЬ У ХРЫСЦЕ ЎВАСКРОСЛЫМ
Уваскрасенне Тваё славім, Хрыстэ Пане.
Дарагія ў Хрысце Уваскрослым браты ў святарстве, законнікі і законніцы, браты і сёстры, людзі добрай волі!
1. "Не бойцеся. Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрос, Яго тут няма. (…) Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: Апярэдзіць вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце, як Ён сказаў вам" (Мк 16, 6-7).
З гэтымі словамі звярнуўся Анёл да жанчын міраносіц, якія на трэці дзень раніцай прыйшлі да грабніцы Хрыста, каб паводле юдэйскага звычаю намасціць Ягонае цела пахучым алеем - мірам. Ім, спачатку перапалоханым, гэтыя словы далі новую надзею на тое, што іх Настаўнік жыве. Гэтыя словы і сёння нам, людзям XXI стагоддзя, таксама даюць новую надзею, якая ёсць ў Езусе Уваскрослым. Таму разам з прарокам Осіям мы можам усклікнуць: "Смерць! Дзе тваё джала? Пекла! Дзе твая перамога?" (Ос 13, 14).
Падчас сваёй развітальнай размовы з вучнямі Езус аб'яўляе ім пра сваю смерць і ўваскрасенне таямнічаю фразаю: "адыходжу і прыйду да вас" (Ян 14, 28). Смерць - гэта адыход, прычым адыход назаўсёды, без магчымасці вяртання. Кожны з нас гэта вельмі добра разумее. Аднак у Евангеллі мы сустракаемся з чымсьці істотна новым, і гэтая навіна змяняе свет. Увесь наш вопыт сведчыць пра тое, што памерці гэта значыць адысці навечна, бо адтуль няма вяртання. Езус жа пра сваю смерць кажа: "адыходжу і прыйду". Звычайнаму чалавеку вельмі складана зразумець, якім чынам у адыходзе можна бачыць прыйсце. Аднак на самай справе адыход Езуса распачынае Яго новую прысутнасць. Ягоная смерць - гэта акт любові, а любоў несмяротная. Менавіта таму Ягоны адыход ператвараецца ў новае прыйсце, у такую форму прысутнасці, якая ніколі не завяршаецца, як кажа Папа Бэнэдыкт XVI Пар. гамілія Бэнэдыкта XVI падчас Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, 22 сакавіка 2008 г.
2. У жыцці кожнага з нас бываюць такія моманты, калі здаецца, што ўсё выпадае з рук, што няма выйсця з цяжкай сітуацыі. Часам даводзіцца перажываць такі глыбокі духоўны крызіс, што чалавекам пачынаюць апаноўваць адчай і роспач. І толькі ўваскрослы Хрыстус вяртае надзею нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18). Бо хто і калі бачыў, каб памерлы сам уваскрос? А тут Ён, укрыжаваны Езус, зноў сярод нас. З намі Той, хто заўсёды памятае пра нас і спяшаецца нам на дапамогу. Гэта Езус, які перамог смерць, грэх і злога духа. Ён перамог і кліча нас на сустрэчу з Ім; кліча таксама, як некалі клікаў апосталаў. Месца сустрэчы - Галілея.
Сапраўды, Галілея - гэта цудоўнае месца на Святой Зямлі, поўнае зеляніны, што з'яўляецца сімвалам жыцця. У гэтым куточку нібы сама прырода буяннем дрэваў і красак сярод навакольнай безжыццёвай пустыні сведчыць пра тое, што жыццё перамагло смерць. Гэта таксама нерукатворная алегорыя духоўнага жыцця, якое ў Езусе Хрысце не ведае смерці.
Дзе ж тая Галілея і як туды трапіць? Каб знайсці адказ на гэтае пытанне, мы павінны мець на ўвазе не геаграфічную Галілею, а Галілею духоўную. Для кожнага верніка прызначаная месцам сустрэчы Галілея знаходзіцца там, дзе ёсць Езус. Гэта перадусім святы Касцёл - містычнае цела Хрыста, які існуе ў часе і ў прасторы. Езус заснаваў свой Касцёл як знак еднасці і як бы сакрамэнт паўсюднага збаўлення Пар. LG 1.
Кожны чалавек павінен задумацца над словамі святога Кіпрыяна Карфагенскага, які ўжо ў трэцім стагоддзі пісаў, што extra Ecclesiam nulla salus - па-за Касцёлам няма збаўлення. Гэта - надзейны арыенцір, і калі мы будзем прытрымлівацца яго, ніколі не заблукаем.
Сёння мы ўсе спяшаемся ў нашыя прыгожа аздобленыя святыні, каб пад велічны перазвон званоў і ўзнёслы спеў "Хвала на вышынях Богу" святкаваць урачыстасць, якая з'яўляецца падмуркам нашае веры. Яшчэ святы Павел сказаў, што "калі Хрыстус не ўваскрос, дык марнае і прапаведаванне нашае, і вера наша марная" (1 Кар 15, 14). А пра тое, што і наша вера, і абвяшчэнне Евангелля - гэта не пустыя словы, найлепш сведчыць сама гісторыя хрысціянства. Столькі ў ёй было і ёсць пераследаў, столькі ўнутраных цяжкасцяў, здрадаў і адыходаў ад Евангелля, што сапраўды ўжо неаднойчы здавалася, што "Бог памёр", як казаў прадвеснік нацызму і папярэднік постмадэрнізму Фрыдрых Ніцшэ, або, што рэлігія - гэта толькі "опіум для народа", як пісаў стваральнік "навуковага камунізму" Карл Маркс. Сёння фаліянты гэтых ідэолагаў атэізму пакрываюцца пылам на паліцах бібліятэк, ды і пра іх саміх ужо мала хто згадвае, а слава Уваскрослага Пана абвяшчаецца ва ўсім свеце.
3. Аднак у гэтыя радасныя хвіліны мы павінны таксама задумацца і над некаторымі менш аптымістычнымі рэчамі. Хоць сёння нашыя святыні перапоўненыя, а па вуліцах праходзяць Эўхарыстычныя працэсіі ў гонар Уваскрослага Пана, нас не можа не турбаваць пытанне, чаму не кожную нядзелю ў касцёлах бывае столькі людзей. Сённяшняя вялікая колькасць вернікаў - што гэта: сапраўдны і глыбокі выраз нашай веры, ці толькі даніна традыцыі і модзе? Маўляў, усе ідуць і я пайду, бо што скажуць суседзі, знаёмыя... Ці мы сапраўды кожны дзень нашага жыцця жадаем жыць ісцінай Уваскрасення? Ці імкнемся на ёй будаваць нашую веру? Ці стараемся ўздымацца над сваімі слабасцямі і паўставаць з грахоў?
Калі жанчыны міраносіцы спяшаліся да грабніцы Пана, то разважалі паміж сабою: "Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу?" (пар. Мк 16, 3). Да іх невымоўнага здзіўлення, Хрыстус сам сваёю сілаю зрабіў гэта. Так, вельмі часта дзверы нашых душаў заваленыя камянямі нашых грахоў. Ніхто іншы, акрамя нас, не зможа ўпусціць Хрыста, каб у святой споведзі Ён здзейсніў цуд уваскрашэння з грахоў і залежнасцяў. Па праўдзе кажучы, часам чалавек не адчувае, што жыве ў грахоўнай залежнасці. А бывае і так, што, усведамляючы гэта, проста не жадае выходзіць з яе, падобна да таго, як часам хворы адмаўляецца лячыцца і прымаць лекі. Нават калі хтосьці адчувае, што з'яўляецца хворым духоўна, тым не менш не заўсёды як найхутчэй спяшаецца да Боскага лекара, бо так жывуць многія і ён таксама ўжо прызвычаіўся да такога жыцця. Парадокс: чалавек лічыць за лепшае заставацца хворым, абы не лячыцца. У такім выпадку хвароба становіцца хранічнай, і ў душы чалавека ўзнікае цяжкая паталогія, а менавіта - знікненне адчування граху.
У гэтым і заключаецца найбольшая праблема сучаснага секулярызаванага свету. Мы здольныя весці вялікія змаганні дзеля новых дасягненняў у навуцы і тэхніцы, у культуры і спорце, мы прыкладаем вялізныя намаганні дзеля спазнання таямніцаў жыцця, матэрыі, космасу... Але пры гэтым духоўныя справы ўсё часцей занядбоўваюцца, і людзі ўдзяляюць ім усё менш увагі.
Святкуючы сённяшнюю ўрачыстасць, нам трэба памятаць, што здаволіцца толькі ўспамінам факту Уваскрасення Езуса Хрыста, не напаўняючы ім сваё жыццё, - гэтага відавочна замала, як замала толькі называцца хрысціянінам, якога акрамя пасведчання хросту больш нішто не яднае з Касцёлам. Праўда Уваскрасення Хрыста павінна стаць праўдаю нашага жыцця.
4. Уваскрасенне Хрыста - гэта асноватворчая падзея ў гісторыі чалавецтва; падзея, якая вывела ўсіх людзей з грахоўнай няволі, адарыла новым жыццём ласкі Божай, неабходнай для збаўлення.
Дзякуючы адкупленню, якое было здзейснена праз крыж і ўваскрасенне Хрыста, мы сталі дзецьмі Божымі з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі. Крыж і Уваскрасенне - гэта найвышэйшае праяўленне Божай міласэрнаці, доказаў каторай у апошнія часы мы атрымалі вельмі многа. Выражаючы ўдзячнасць за гэты дар і адчуваючы патрэбу ў ім, як адзінай надзеі сучаснаму свету, у нядзелю Божай міласэрнасці ў Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзыі распачынаецца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій нашага земляка благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі. Такім чынам сёлетні Вядлікдзень уводзіць нас непасрэдна ў гэтую вялікую пастырскую акцыю з мэтай ажвывіць культ Божай міласэрнасці і дапамагчы чалавеку даверыцца яму. Як дзеці Божыя і спадакаемцы Хрыста мы прызначаныя да жыцця вечнага, умоваю якога з'яўляецца нашае паўстанне з грахоў і ўваскрашэнне да жыцця ў ласцы Божай, гэта азначае прыняццё Божай мласэрнасці.
Як бачым, таямніца Пасхі - гэта не толькі дар, але адначасова і заданне, якое патрабуе ад нас перайсці да якасна новага жыцця дзяцей Божых. У хаосе і мітусні сучаснага свету мы не можам застацца глухімі да праўды пасхальнай таямніцы, каб яна не прайшла міма нас. Яна павінна стаць часткаю нашага жыцця, каб ужо не мы жылі, але ў нас жыў Езус Хрыстус (пар. Гал 2, 20), як навучае святы апостал Павел.
Уваскрослы Хрыстус праз служэнне Касцёла прыходзіць да нас і сілаю любові і ласкі яднае нашае жыццё са сваім і нас паміж сабою. Напачатку гэта ўсё можа здавацца толькі прыгожаю тэорыяй, мала звязанаю з рэальнасцю. Але калі мы сапраўды будзем жыць абавязкамі, ускладзенымі на нас сакрамэнтам хросту, то пачнем адчуваць жыццёвую праўду гэтых словаў. Ахрышчаныя вернікі, якія жывуць праўдаю Уваскрасення, ўжо больш не чужыя паміж сабою, бо іх яднае Езус Хрыстус. Яны могуць жыць на розных кантынентах, належаць да розных культураў, сацыяльных слаёў і гэтак далей, але заўсёды і паўсюль яны - хрысціяне, аб'яднаныя адною вераю, надзеяй і любоўю, якія іх фармуюць. Падмурак нашага жыцця паўсюль той самы - гэта Уваскрослы Езус Хрыстус, у якім мы ўсе ўтвараем адно цэлае (пар. Эф 2, 13-18). І гэта не словы нашага сучасніка Біла Гейтса, які з дапамогаю Інтэрнэту зрабіў увесь свет падобным на адну вялікую вёску, але вучэнне самога Хрыста.
5. З'яднаныя ў Хрысце Пану Уваскрослым браты і сёстры!
Ад усяго сэрца віншую вас з радаснай і збаўчай урачыстасцю Уваскрасення Хрыста! Віншую таксама вернікаў іншых хрысціянскіх супольнасцяў, якія разам з намі адзначаюць гэтае свята святаў. Віншую праваслаўных братоў і сясцёр, якія духоўна рыхтуюцца перажыць пасхальныя ўрачыстасці, што будуць адзначаць праз тыдзень. Праўда ўваскрасення Хрыста адна для ўсіх хрысціянаў, і яна кліча нас быць аб'яднанымі, асабліва ў справе абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў.
Віншую ўсіх людзей добрай волі. Няхай гэтае свята, як свята трыумфу жыцця, прынясе больш радасці ў нашае жыццё, зробіць яго больш шчаслівым і ўмацуе надзею.
Даручаючы ўсіх вас апецы Марыі - Маці Збаўцы і нашай духоўнай Маці, - праз Яе заступніцтва прашу Уваскрослага Езуса, каб нашае жыццё было прасякнута духам Пасхі - гэтага пераходу са смерці да жыцця, а мы самі былі людзьмі святла і глыбокай веры, поўнымі ўзаемнай любові. На шлях духоўнага ўваскрашэння ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

БелТА (оригинал новости)