К 65-летию освобождения Беларуси. Патриот
Источник материала: БелТА
02.04.2009 08:00
—
Новости Общества
Патриот
Газета "Савецкая Беларусь" 2 апреля 1944 года рассказывала о патриотическом поступке 89-летнего жителя Стрешинского (ныне Жлобинского) района Власа Федоровича Герцева.
Малады артылерыст пільна ўзіраўся ў далечыню, імкнучыся разгледзець далёкія выбухі нашых снарадаў. Нечакана для сябе ён заўважыў чалавека, які прабіраўся па хмызняку, што чарнеў з боку пярэдняга краю. Гэта быў стары чалавек. Выбраўшыся, нарэшце, з кустоў, ён подбегам накіраваўся да артылерыста. Чалавек штосьці крычаў яму, паказваў рукою на захад.
Калі стары прыблізіўся на некалькі крокаў, баец разабраў яго словы. Стары моцна лаяўся, абражаючы кагосьці мазіламі і яшчэ больш крыўднымі словамі. Баец насупіўся і рэзка абарваў старога:
- Стой, бацька! Што патрэбна?
- Начальнік твой трэба.
Камандзір батарэі быў на камандным пункце і кіраваў артагнём, калі баец прывёў да яго затрыманага. Мігам глянуўшы на старога, ён коратка кінуў:
- У чым справа?
- Дазвольце далажыць, таварыш начальнік, - гаварыў стары, выцягнуўшыся па-вайсковаму. - Вы страляеце не туды, куды трэба, таварыш начальнік.
- Што? - камандзір батарэі адарваўся ад тэлефона і ўставіўся на старога.
- Трэба дулы павярнуць правей і страляць па маёй хаце - там немцы.
- А праўду гаворыш, бацька?
- Так точна.
Камандзір батарэі паверыў старому. Па яго ўказцы ён перанёс назіральны пункт на пясчаную выспу, што была за хмызняком і, павярнуўшы дулы гармат крыху ўправа, загадаў батарэі адкрыць агонь. Цяпер нават без бінокля было відаць, што снарады дакладна пападаюць у цэль, самае скопішча немчуры. Стары Улас бачыў, як раз, другі і трэці ўзвіхрылася зямля перад яго хатай, стаяўшай наводшыбе. Магутныя ўзрывы, як смецце, раскідвалі фрыцаў, якія кінуліся да балота.
Яшчэ адзін, другі залпы, і хата Уласа разам з немчурой, якая была ў ёй, узляцела ў паветра. Стары пахмурнеў. Яго хата, яго цёплы і ўтульны куток знішчаны, можна сказаць, яго ж рукою. Нязвыклыя слёзы туманілі вочы старога.
Камандзір батарэі заўважыў хваляванне старога Уласа, прыкмеціў скупыя слезы на яго выцвелых вачах. Камандзір разумеў, што хвалюе старога і каб крыху супакоіць яго, гаварыў нібы сам да сябе:
- Нічога, бацька. Маю хату таксама спалілі. Адбудуем, як скончым вайну.

БелТА (оригинал новости)