К 65-летию освобождения Беларуси. Партизанский подарок Красной Армии

Источник материала: БелТА  
23.02.2009 08:03 — Новости Общества
Партизанский подарок Красной Армии

23 февраля 1944 года в Советском Союзе отмечали 26-ю годовщину Красной Армии. Партизаны Мирского района отметили праздник боевыми делами.

Из сообщений в газете "Сцяг свабоды"

"Група падрыўнікоў атрада імя Камсамола, якім камандуе тав. Мікалай Б., узяла на сябе абавязацельства ў гонар 26-й гадавіны Чырвонай Арміі пусціць пад адхон варожы эшалон. Узяўшы з сабою ўзрыўчаты матэрыял, група адправілася на чыгунку, на адзін з важных яе пунктаў.
Падрыўнікі набліжаліся да чыгуначнага палатна. Была светлая ноч. Падрыўнік-вынаходца Уладзімір П. папоўз да чыгункі. Збоку застрачыў варожы кулямёт. Нягледзячы на гэта міна была ўстаноўлена. Пачуўшы прыбліжэнне варожага эшалона, група адышла на акраіну леса. Неўзабаве пачуўся аглушальны ўзрыў. Гледзячы на разбітыя платформы з варожай тэхнікай, мінёр сказаў: "Вось святочны падарунак нямчуры праклятай".
Гэтак было знішчана 9 платформаў з тэхнікай, 1 цягнік, 7 танкаў і 5 бронемашын. Рух на гэтым участку чыгункі быў спынены на 20 гадзін".

"Партызанскі атрад, якім камандуе Дзмітрый Д., 26-ю гадавіну Чырвонай Арміі адзначыў боем з фашыстамі. Немцы і паліцаі суседніх гарнізонаў Мірскага раёна чорнай гурбою напаўзлі на адзін участак гасцінца.
Камандзір рашыў са сваім атрадам уступіць у бой. Калі фашысты напароліся на партызанскую засаду, там іх здорава нагрэлі. Узвод, якім камандуе Вася Ф., заняў хутары Б ,і паліваючы кулямётным агнём уцякаючых немцаў, адрэзаў ім адыход у гарнізон.
Кулямётчык Коля К. далёка ўперадзе. Ён не перастае страляць нават тады, калі яго паранілі ў нагу. Агонь фашыстаў не спыняецца. Нягледзячы на тое, што кулі рваліся навокал адважнага кулямётчыка, партызаны Вася С. і Кастусь К. змаглі вынесці параненага таварыша. У гэтым баі было знішчана 7 фашысцкіх нягоднікаў і 12 паранена".
←Сегодня отмечается День защитников Отечества и Вооруженных Сил Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика