К 65-летию освобождения Беларуси. Дети погибших фронтовиков
Источник материала: БелТА
15.02.2009 10:00
—
Новости Общества
Дети погибших фронтовиков
"У вызваленых раёнах Беларусі ў дзіцячых дамах цяпер (люты 1944 года) жывуць звыш 700 выхаванцаў. Гэта дзеці франтавікоў, партызан і дзеці тых бацькоў, якіх загубілі нямецкія звяры. Хутка ў Мазыры, Васілевічах, Юравічах, Калінкавічах і Хойніках адкрыюцца спецыяльныя дамы для дзяцей воінаў Чырвонай Арміі, партызан, герояў Айчыннай вайны. Па Гомельскай обласці ў спецыяльныя дамы будзе прынята 1300 дзяцей, па Магілёўскай - 850, Віцебскай - 350 і Палескай - 500. У Мазыры будуць два дзіцячыя дамы: для дашкольнага ўзросту на 150 месц і для школьнага ўзросту на 75.
Працоўныя горада Мозыра вельмі чула аднесліся да арганізацыі дзіцячых дамоў, яны дапамаглі сабраць 70 ложкаў і іншую маёмасць.
Пры спецыяльных дзіцячых дамах адкрываюцца майстэрні, арганізуюцца падсобныя гаспадаркі. Вызначана ўжо больш 400 000 рублёў для набыцця вопраткі выхаванцам дзіцячых дамоў".
"... 44 выхаванцы налічваецца ў 1-м Гомельскім дзіцячым доме. У пераважнай большасці гэта дзеці-сіроты, дзеці франтавікоў, партызан. Бацькі іх загінулі ад рук немцаў, і таму ў вачах дзяцей успыхвае аганёк нянавісці, калі гутарка заходзіць аб гітлераўцах. Немцы забілі бацьку Ліды і Жэні Храпко з вёскі Жалвінец. Яны зрабілі дзяцей сіротамі, ды і самі дзеці цудам засталіся жыць - суседзі захавалі.
Фашысты закатавалі маці ў Надзі і Соні Сталіней з вёскі Страхава Глусскага раёна. Яны забілі маці Мусі Львовіч, Лёні і Валі Пікус...
Спіс ахвяр фашысцкага тэрору можна працягваць бясконца.
Вось Валодзя Бяспрозвішчны. Яму пяць гадоў. Ён глядзіць на ўсіх перапалоханымі вачыма. Як ён застаўся жыць? Ён быў пад расстрэлам. Бацьку і маці яго (прозвішча невядома) немцы забілі, а хлопчыка знайшлі ля іх трупаў жывога. Валодзю падабралі мясцовыя жыхары, і цяпер, калі ў Гомелі адкрыўся дзіцячы дом для дзяцей, бацькі якіх загінулі ад рук немцаў, яго накіравалі ў гэты дом.
Валодзя ў цэнтры ўвагі дзяцей. Аб ім клапоцяцца ўсе - і выхавацелі, і дзеці. Хлопчык вяртаецца да жыцця, хоць яму і не так лёгка забыць перажытае.
Дзіцячаму дому №1 адвялі будынак на вуліцы імя Горкага. У пакоях цёпла, чыста, дзеці добра апрануты.
Гомельскія камсамольцы бяруць шэфства над першым дзіцячым домам. Шэфы абавязаліся набыць мэблю і кніжкі. І гэта трэба зрабіць хутчэй" /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/.

БелТА (оригинал новости)