К 65-летию освобождения Беларуси. Из партизанского юмора

Источник материала: БелТА  
06.02.2009 08:00 — Новости Общества
Из партизанского юмора

Мяне здымуць, а цябе павесяць
(Размова Гiтлера са сваiм партрэтам)

Пацярпеўшы поўны крах сваiх захопнiцкiх планаў у Савецкiм Саюзе, а таксама ў Афрыцы, згубiўшы мацнейшага саюзнiка Италiю, збянтэжыўся галоўнакамандуючы Германіі яфрэйтар Гiтлер.
Аднойчы, седзячы ў сваiм кабiнеце, Гітлер, доўга ўглядаючыся ў свой партрэт, спытаўся:
- Партрэт, партрэт, ты мой! Скажы, што з намi будзе.
- А што там будзе, мяне здымуць, а цябе павесяць.
Занепакоiўся Гiтлер, засмуцiў яго такi адказ партрэта. А гэта было якраз перад новым годам, калi Гiтлер павiнен быў звяртацца з прамовай да нямецкага народа. Гэта ён скарыстаў, каб звярнуцца да Бога. I не прасiў у яго перамогі, толькi каб дараваў яму жыццё. Але Бог убачыў разбойнiка, што асiраціў мiльёны дзяцей, што спалiў тысячы вёсак і гарадоў, што загубiў столькi народа, i даў па заслузе адказ яфрэйтару Гiтлеру: "Ты ўжо вельмi грэшны, жыцця табе не будзе на гэтым свеце. Адно збавенне для цябе павесiцца, пакуль не павесіў цябе народ".

Частушкі

Ой, мароз, мароз, дужай,
Партызанам памагай!
Ледзяным сваім ударам
Бі і немца, і мад'яра.

Мы на Пцічы, мы на Сожы,
На Вілейцы, на Дзвіне
Б'ём і б'ём салдат варожых
Па загрыўку, па спіне.

Немцы ладзілі засаду,
Выбіралі хмызнякі.
Падпаўзлі да іх мы ззаду
Ды ўдарылі ў штыкі.

І пад Мінскам, і пад Брэстам
Ля Вілейкі, ля Свянцян,
Не знаходзіць немец месца
Ад удараў партызан.

Партызан як прыйдзе ў хату,
Стаўлю я на стол харчы.
Бо гатова, нібы брату,
Партызану памагчы.
←  У Беларуси и Евросоюза есть обоюдный интерес к развитию диалога - А.Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика