“Аграпрамысловы комплекс і яго базавая галіна — сельская гаспадарка — з’яўляюцца для нашай краіны вядучымі сістэмаўтваральнымі сферамі эканомікі, якія фарміруюць рынак сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, харчовую і эканамічную бяспеку, працоўны і сацыяльны патэнцыял на тэрыторыі сельскай мясцовасці.
(З Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 “Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны”).
2020-ы — апошні год пятай пяцігодкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. У 2021-м пачнецца новы адлік, будуць вызначаны асноўныя палажэнні праграмы далейшага развіцця нашай дзяржавы.
І 90-я трэба памятаць
Перш чым разглядаць вынікі работы ў сферы сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна ў 2016 — 2020 гг., прапаную вярнуцца крыху назад і нагадаць, якой была сельгасвытворчасць у 1990-х гадах, падчас станаўлення незалежнай Беларусі, якая выглядала асколкам вя-лікай савецкай дзяржавы — без залатога запасу, без эканамічнай мадэлі развіцця, з савецкімі папяровымі грашыма. З велізарнай інфляцыяй, дэфіцытам дзяржбюджэту і беспрацоў-ем. З пустымі паліцамі мага-зінаў. З вострым недахопам усяго самага неабходнага ва ўсіх сферах жыцця і вытворчасці. (Мы, старэйшыя, ужо забываемся пра гэта, а моладзь і не бачыла такой беднасці, не ведае, што гэта такое). Так, у 1992 г. у рэспубліцы сабралі толькі 2,5 млн тон збожжавых, давялося купляць за мяжой больш за 2 млн тон хлеба. Сельская гаспадарка Беларусі была адкінута на дваццаць гадоў назад.
Аналагічныя цяжкасці перажываў і наш раён. Напрыклад, у розныя гады, у перыяд з 1994 па 1999-ы, валавая вытворчасць збожжа вагалася ад 59,8 да 83,9 тысячы тон, ураджайнасць яго — ад 28,2 да 40,7 цэнтнера з гектара. Цукровых буракоў у той час накопвалі 54,7 — 98 тысяч тон пры ўра-джайнасці 190 — 345 ц/га. Гадавы валавы надой малака раўняўся 39,7 — 46 тысяч тон, сярэдняя прадуктыўнасць адной фуражнай каровы — 2883 — 3509 кг. Валавая вытворчасць мяса — 11— 11,9 тысячы тон. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы складала 351 — 416 грамаў, свіней — 285 — 371 грам.
Харчовая бяспека забяспечана
Наперадзе былі гады ўпартай, настойлівай працы, пошукаў правільных шляхоў, накіраваных на тое, каб пераламаць негатыўныя тэндэнцыі. Вызначыліся прыярытэтныя накірункі развіцця, забеспячэння харчовай бяспекі, паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва. Асновы перабудовы сельскай гаспадаркі заклала дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла, стварэнне аграгарадкоў, вызначэнне вядучых гаспадарак, да ўзроўню якіх павінны былі падымацца іншыя. І гэта неймаверна цяжкая работа прынесла плён. Сведчанне таму зараз — вялікая колькасць у магазінах розных форм уласнасці харчовых і прамысловых тавараў на розны густ і кашалёк, магчымасць працаваць і зарабляць грошы, будаваць уласнае жыллё, адпачываць.
У мінулым годзе была прынята Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6 “Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны”. У ёй, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што “па вытворчасці абсалютнай большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва Беларусь абыходзіць краіны СНД … З 2010 года харчовая бяспека краіны забяспечваецца ў поўнай меры. Больш таго, па такіх прадуктах, як яйкі, мяса, малако, узровень самазабеспячэння ў 1,3 — 2,3 раза перавышае патрэбнасць … На працягу апошніх гадоў Беларусь уваходзіць у пяцёрку буйнейшых экспарцёраў малочнай прадукцыі і ў дзясятку экспарцёраў мясной прадукцыі … Беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання пастаўляюцца ў 95 краін свету”.
Летась у краіне па ўсіх катэгорыях вытворцаў і насельніцтва сабралі 7330,9 тысячы тон збожжавых і зернебабовых. У бягучым годзе планавалі мець толькі ў грамадскім сектары не меней за 8,1 млн тон. Як паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчаваня Іван Крупко, пастаўлена задача разгледзець магчымасць павелічэння вытворчасці зерня. “З-за сёлетняй эпідэміялагічнай сітуацыі многія таварныя рынкі звужваюцца, чаго не скажаш пра рынак харчовых прадуктаў. У аграрнага сектара, наадварот, з’яўляюцца дадатковыя магчымасці зарабіць для краіны валюту”, — сказаў Іван Крупко ў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару “Сельской газеты” Сяргею Міховічу.
Здабыткі аграрыяў раёна
За кошт росту інвестыцый, укаранення навейшых тэхналогій і сучаснай тэхнікі, павышэння ўрадлівасці глебы і прадуктыўнасці жывёлы, прафесіяналізму работнікаў галіны расла эфектыўнасць гаспадарання на нясвіжскай зямлі. Як жа спрацавалі і працуюць нашы аграрыі ў пятай пяцігодцы? Звод асноўных вытворчых і эканамічных паказчыкаў у разрэзе гаспадарак і па раёне па кожным годзе пяцігодкі рэдакцыі “раёнкі” па яе просьбе падрыхтавалі для аналізу спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. І мы шчыра ўдзячны за супрацоўніцтва.
Зрухі ў галіне адбыліся грунтоўныя. Мяркуйце самі, параў-ноўвайце з лічбамі, прыведзенымі ў першым раздзеле артыкула. У 2017 годзе ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых (без кукурузы) дасягнула 60,3 ц/га — гэты паказчык стаў лепшым у раёне за пяцігодку (праўда, сёлетнія дажынкі яшчэ наперадзе), а ўвесь хлебны каравай заважыў 132910 тон. У 2019-м тэмп росту валавой вытворчасці збожжавых і зернебабовых да ўзроўню 2016 г. склаў 101,4 %, у т.л. у ААТ “Грыцкевічы” — 125,2 %, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 117,7 %, ААТ “Юшавічы” — 115,2 %. Тэмп росту ўраджайнасці па раёне за гэты ж перыяд — 104,8 %. Самы высокі выхад з гектара мелі: у 2016 і 2017 гадах — СВК “Агракамбінат Сноў” (71,5 і 89,3 ц/га), у 2018 і 2019 гг. — ААТ “Новае жыццё” (адпаведна 68,8 і 75,3 ц/га).
У 2019 г. вытворчасць збожжа ў раёне
ў параўнанні з 2016 г. вырасла на 1,4 %, ураджайнасць —
на 2,5 ц/га або на 4,8 %.
У тым жа 2017-м найбольш багатымі былі і бурачныя плантацыі. Пры ўраджайнасці 625 ц/га буракаводы Нясвіжчыны накапалі 337873 тоны салодкага кораня. Гэтыя паказчыкі сталі лепшымі ў раёне за ўсю яго гісторыю. Летась у параўнанні з 2016 г. валавую вытворчасць асабліва прыбавілі ААТ “Лань-Нясвіж” — на 53,6 %, ЗАТ “1 Мая” — на 29 %, ААТ “Юшаві-чы” — на 16,7 %. Па ўраджайнасці тэмп росту ў раёне — 116,2 % (плюс склаў 84 ц/га), у “1 Мая” — 167 %, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 156,6 %, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 155,9 %. Найбольш унушальны выхад карэння з гектара: 2016 г. — ААТ “Новае жыццё” (765 ц/га), 2017 г. — СВК “Агракамбінат Сноў” (798 ц/га), 2018 г. — “Новае жыццё” (826 ц/га), 2019 г. — ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (781 ц/га).
Кукуруза на зерне, здаецца, яшчэ нядаўна лічылася культурай паўднёвых рэгіёнаў, але з пацяпленнем клімату яна стала прывычнай на нашых палях. Аграрыі паспяхова асвоілі тэхналогіі вырошчвання і ўборкі, захоўвання і перапрацоўкі зерня. Яно — добрая падмога ў фарміраванні збалансаванага рацыёну кармлення жывёлы і птушкі. І калі ў 2016 годзе ў раёне намалацілі крыху больш за 27 тысяч тон гэтага бурштынавага багацця, то ў 2018-м яго стала болей за 37,6 тысячы тон, летась — амаль 33 тысячы тон (на 21,4 % болей за першы год пяцігодкі). Ураджайнасць гэтай культуры па раёне ў чатыры мінулыя гады выглядала наступным чынам: 91,7 ц/га, 84,43 ц/га, 101,3 ц/га, 107,4 ц/га. У 2016-м толькі дзве гаспадаркі маглі пахваліцца выхадам зерня з гектара вышэй за 100 цэнтнераў (СВК “Агракамбінат Сноў” — 127,6, ААТ “Новае жыццё” — 116,5), а ў 2019-м толькі пяць гаспадарак з трынаццаці не дасягнулі рубяжу ў 100 ц/га. Самы высокі выхад зерня кукурузы з гектара быў у 2018 годзе ў ААТ “17 Верасня” — 138,1 ц/га, на другой пазіцыі — ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, дзе летась намалацілі па 134,9 ц/га. Дарэчы, апошняя гаспадарка павялічыла ў 2019-м ураджайнасць кукурузы на зерне ў параўнанні з 2016 годам у 3,4 раза, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — у 1,8 раза, ААТ “Лань-Нясвіж” — 1,7 раза.
У раёне пастаянна нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці малака. У 2016 — 2020 гг. валавы надой меў адпаведна наступныя паказчыкі: 126 499,7 тоны, 132 040 т, 133 362,6 т і 137 831,4 тоны. Тэмп росту летась да ўзроўню 2016 г. — 109 %, у т.л. на 16,2 % вырасла вытворчасць малака ў “Грыцкевічах”, на 15,4 % — у “Сейлавічах”. Найбольшыя аб’ёмы малака дае “Агракамбінат Сноў”. На працягу першых трох гадоў пяцігодкі тут атрымлівалі з нарастаннем больш за 29 тысяч тон малака ў год, а ў 2019-м не проста пераступілі 30-тысячны рубеж, а надаілі 30829,9 тоны. Сярэдняя прадуктыўнасць адной фуражнай каровы ў раёне дасягнула летась 7823 кг (+332 кг да ўзроўню 2016 года). Заў-важце: мінулую пяцігодку мы завяршылі з прадуктыўнасцю каровы ў 7224 кг. Найбольш удойныя яны ў “Снове” — у кожны з апошніх чатырох гадоў тут атрымлівалі ад каровы больш чым па 10 тысяч літраў малака. Палепшылі свае дасягненні і некаторыя іншыя гаспадаркі. Шэрагі 8-тысячнікаў папоўнілі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, ААТ “Грыцкевічы” і ААТ “Новае жыццё”, 7-тысячнікаў — ААТ “17 Верасня”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Сёлета вынікі работы на малочнатаварных комплексах і фермах таксама добрыя: за 6 месяцаў атрымана больш за 74 тысячы тон малака — па 4148 кг на карову.
Паляпшаецца якасць прадукцыі. Калі ў 2015 годзе гатункам “экстра” было прададзена 64,4 % малака, то ў 2016-м — 70,8 %, у 2019-м — 81,5 %, у пер- шым паўгоддзі сёлета — ужо 86,8 %. Лічбы гавораць самі за сябе. Ідуць станоўчыя, планамерныя напрацоўкі па шляху павышэння якасці. Безумоўна, гэта — дадатковыя грошы ў касу сельгаспрадпрыемстваў і павышэнне зарплаты людзей.
Аб’ём прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы ў пачатку бягучай пяцігодкі складаў 14237 тон. Летась — 15527 т (тэмп росту — 109,1 %). Сярэднясу- тачная прывага адной галавы за чатыры гады вырасла з 779 да 800 грамаў, а сёлета стала 838 г. Пастаянна і ўпэўнена нарошчваюць яе снаўчане. Іх паказчыкі выглядаюць адпаведна па гадах: 919 г, 920 г, 962 г, 985 г, 1027 г (сёлета за 6 месяцаў). Нарошчваюць тэмп жывёлаводы ААТ “Гара-дзея”: 878 г, 882 г, 894 г, 899 г, 913 г (сёлета за 6 мес.).
У 2016 годзе буйной рагатай жывёлы на фермах і комплексах раёна налічвалася 64383 галавы, летась — 69609, сёлета за 6 месяцаў — 70803. Найбольшая прыбаўка ў заключны год пяцігодкі ў параўнанні з першым назіраецца ў “Агракамбінаце Сноў” (+ 2701 галава), “1 Мая” (+849), “Агракамбінаце Нясвіжскі” (+627), “Гарадзеі” (+567 галоў).
Валавая вытворчасць малака ў 2019 г. павялічылася да ўзроўню 2016 г. на 9 %.
А колькасць малака,
прададзенага “экстрай”, — на 10,7 %.
Аб’ём прадукцыі вырошчвання свіней летась склаў па раёне 14607,5 тоны. Тэмп росту да 2016 г. — 99,5 %. Паступова, з году ў год, без збояў дабаўляюць у вытворчасці снаўчане, дзе свінакомплекс уяўляе сабой сапраўдную фабрыку мяса, якая выдае “на гара” больш за 65 % свініны раёна. І, здаецца, пры высокіх дасягненнях няпроста нарошчваць аб’ёмы, тым не меней, летась у “Снове” дабавілі 4,5 % да ўзроўню 2016 года і занеслі на свой рахунак больш за 9 з паловай тысячы тон свініны.
Больш падрабязна аб тым, як спрацавалі жывёлаводы раёна за 6 месяцаў гэтага года, газета раскажа сваім чытачам у бліжэйшых нумарах.
А цяпер пазнаёмімся з эканамічным складнікам дзейнасці аграрыяў.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг у сельгаспрадпрыемствах склала летась 372249 тысяч рублёў. Тэмп яе росту да 2016 г. — 127,9 %, значна вышэй ён у ААТ “Грыцкевічы”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”, ААТ “17 Верасня”, ААТ “Юшавічы”. У дзевяці гаспадарках рост большы за сярэдні па раёне.
Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склаў у 2019 годзе 35591 тысячу рублёў, тэмп росту да 2016 г. — 103,4 %. Эфектыўнасці вытворчасці, дасягненню добрых эканамічных паказчыкаў надаецца вельмі вялікая ўвага. Рэалізаваў прадукцыю высокім коштам — будуць сродкі, бу-дзе далейшае развіццё і паляпшэнне дабрабыту. Рэнтабельнасць прадаж у 2019 г. склала 9,56 %, у т.л. 14,48 % — у “Юшавічах”, 13,93 % — у “Нясвіжскіх Астроўках”, 13,84 % — у “Грыцкевічах”. Як падкрэсліваецца ў Асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады, “зніжэнне затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі з’яўляецца ключавым рэзервам павышэння фінансавай устойлівасці і прыбытковасці работы арганізацый”. Пры сярэднераённай рэнтабельнасці ўсёй дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў у 11,35 % за 2019 год яна больш высокай была ў “Нясвіжскіх Астроўках” (23,19 %), “Грыцкевічах” (20,56 %), “Юшавічах” (19,05 %).
У пачатку пяцігодкі ў сельгас-арганізацыях раёна працавалі 5239 чалавек. Паступова колькасць іх зніжалася, і па выніках пяці месяцаў гэтага года налічваецца 4961 чалавек. Але, дзякуючы новым машынам і тэхналогіям, яны атрымліваюць больш прадукцыі. Такім чынам, расце прадукцыйнасць працы. І калі ў 2016 годзе на аднаго сярэдняспісачнага чалавека выходзіла 55,6 тысячы рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, то ў 2019-м —72,8 тыс. рублёў (болей на 30,9 %). Высокай прадукцыйнасць працы была летась у СВК “Агракамбінат Сноў” (90,2 тыс. руб./чал), ААТ “Грыцкевічы (73,8)”, ААТ “Новае жыццё” (69,2).
Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у сельскай гаспадарцы вырас летась на 3,4 % да паказчыка 2016 г. Прадукцыйнасць працы — на 30,9 %.
Галоўнай мэтай развіцця краіны на 2016 — 2020 гады аб’яўлялася павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Над чым і працуюць калектывы нашых сельгаспрадпрыемстваў.
Людзі — залаты фонд Нясвіжчыны
Нясвіжскі раён не раз выходзіў у прызёры рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслуговых баз да работы ў зімовых умовах і машына-трактарных паркаў да палявых работ. У сталічнай вобласці ён — лідар, або адзін з прызёраў працоўнага саперніцтва. Так, у 2016-м — пераможца абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод раёнаў Міншчыны. У 2017-м стаў лепшым раёнам па добраўпарадкаванні машынных двароў, яшчэ атрымаў Дыплом Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання за дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнай работы ў аграрнай галіне. У 2019-м заняў першае месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Па выніках работы за 2016 год па эканоміі рэсурсаў сярод арганізацый сельскай гаспадаркі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” ў 2017-м было занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. А ў 2018 годзе калектыў ААТ “Гарадзея” атрымаў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Усе гэтыя высокія ацэнкі сведчаць аб тым, што на Нясвіжчыне працуюць таленавітыя, адданыя сваёй справе людзі, прафесіяналы высокага ўзроўню.
Сярод іх — аператары машыннага даення СВК “Агракамбінат Сноў” Надзея Беляковіч, ААТ “Грыцкевічы” Таццяна Гусева, ААТ “Гарадзея” Кацярына Кобусь, дзяржаўнага прадпрыемства “ЭБ “Свеклавічная” Га-ліна Антановіч, жывёлаводы ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Ігар Лісоўскі, ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргей Жукоўскі, аператар свінакомлексу СВК “Агракам-бінат Сноў” Аляксандра Пазняк, вадзіцелі ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Юрый Урбан і ААТ “Юшавічы” Канстанцін Падамацька, механізатары ААТ “17 Верасня” Сяргей Малец, ААТ “Новае жыццё” Віктар Буйко, ААТ “Сейлавічы” Уладзімір Праневіч, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Аляксандр Власюк і многія-многія іншыя. Добра ведаюць на Нясвіжчыне спецыялістаў сельскай гаспадаркі: галоўнага агранома ААТ “Новае жыццё” Міхаіла Канановіча, галоўных заатэхнікаў ААТ “Няс-віжскія Астроўкі” Галіну Рыбалтоўскую і СВК “Агракамбінат Сноў” Анастасію Роўда, галоўнага ветурача ААТ “Грыцкевічы” Дзяніса Сергіеню, вядучага эканаміста ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Соф’ю Гайдук, старшага дыспетчара ААТ “Гара-дзея” Марыю Трухан. Два заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узначальваюць сельгаспрадпрыемствы: Мікалай Радаман — “Агракамбінат Сноў”, Мікалай Салавей — “Гарадзею”.
А эфектыўнае гаспадаранне ўсіх і кожнага з’яўляецца асновай для далейшага паляпшэння дабрабыту людзей, паспяховага развіцця інфраструктуры — для павышэння якасці жыцця.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.