20 ліпеня першыя тоны збожжа паступілі на УП “Гарадзейское збожжапрыемнае прадпрыемства” ААТ “Мінскаблхлебпрадукт”. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Сяргей Гук, сёлета неабходна прыняць 17150 тон збажыны. З іх 14 тысяч тон — з гаспадарак Нясвіжчыны, і 3150 тон — са Слуцкага раёна для УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”. Першымі пачалі продаж збожжа дзяржаве адразу два прадпрыемства раена. РУП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” прывезла 28 тон пшаніцы і 228 тон — ААТ “Юшавічы”.
Урачысты момант перадачы традыцыйнага духмянага караваю. Злева направа: галоўны спецыяліст аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама Алена Даманькова, загадчык лабараторыі УП “Гарадзейскае збожжапрыемнае прадпрыемства” Віктар Шарапа, дырэктар ААТ “Юшавічы” Алег Вінаград, дырэктар УП “Гарадзейское збожжапрыемнае прадпрыемства” Сяргей Гук і дырэктар РУП “Эксперыментальная база “ Свеклавічная ” Віталь Панкрат