Наш знакаміты зямляк адзначыў юбілей! Віншаванні

Источник материала:  
11.06.2020 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Паважаны Мікалай Вячаслававіч Радаман!

Наш знакаміты зямляк адзначыў юбілей! Віншаванні

Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў дасылаюць Вам самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні са знамянальнай датай у Вашым жыцці — 65-годдзем з дня нараджэння.

Вы шмат зрабілі для развіцця сельскай гаспадаркі ў Нясвіжскім раёне, на Міншчыне і, наогул, у Беларусі. Доказам таму з’яўляюцца стабільна высокія паказчыкі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Прыемна і тое, што з кожным годам у лепшы бок мяняецца сацыяльнае аблічча населеных пунктаў рэгіёна.

Ваш няпросты жыццёвы і працоўны шлях быў адзначаны высокай асабістай адказнасцю, ініцыятывай, творчым падыходам да справы, уменнем знаходзіць аптымальныя рашэнні ў  складаных сітуацыях.

Нясвіжчына заўсёды ганарылася і працягвае ганарыцца Вамі! Менавіта таму Вы ўдастоены найвышэйшага звання “Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа”.

У дзень 65-годдзя шчыра жадаем Вам, шаноўны Мікалай Вячаслававіч, моцнага здароўя на доўгія гады і невычарпальнай творчай энергіі!

Няхай клопат і любоў штодзень дораць Вам родныя і блізкія людзі!

 

9 чэрвеня 65-гадовы юбілей адзначыў старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”, ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза і яго Мінскай абласной структуры, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь на працягу 5 і 6 скліканняў, “Чалавек года Міншчыны-2011” Мікалай  Вячаслававіч Радаман

Паважаны  Мікалай Вячаслававіч!

Усё Ваша жыццё непасрэдна звазана з роднай сноўскай зямлёй, з мясцовым сельгаспрадпрыемствам, на якім Вы ў свой час пачыналі інжынерам-механікам, а зараз плённа ім кіруеце, робячы ўсе намаганні дзеля таго, каб “Агракамбінат Сноў” з году ў год з’яўляўся флагманам сельгасвытворчасці Беларусі і каб сноўская прадукцыя карысталася попытам за межамі нашай краіны.

Вы не толькі ўкараняеце інавацыйныя ідэі, але  і ўносіце значны асабісты ўклад у развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Нясвіжскага раёна і нашай краіны. Яскравае сведчанне таму — Вашы ўзнагароды: ордэн Айчыны 3 ступені, медаль “За працоўныя заслугі”, нагрудны знак адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь “За заслугі ў сельскай гаспадарцы”, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, ордэн Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага 2 ступені і іншыя.

І як кіраўніку, і як неардынарнаму чалавеку мы шчыра жадаем Вам вялікага шчасця, поспеху і дастатку. Няхай хапае сіл на ўсе справы, няхай кожны дзень працы будзе прадуктыўным, а кожнае імгненне жыцця — радасным і светлым!

Праўленне, прафкам,

працоўны калектыў СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Радаману Мікалаю Вячаслававічу,

старшыні СВК “Агракамбінат Сноў”,

заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Беларусі

Паважаны Мікалай Вячаслававіч! Прыміце самыя шчырыя, сардэчныя віншаванні з нагоды Вашага 65-годдзя. Гэта такі добры ўзрост, калі ўжо многае зроблена, многае дасягнута і адначасова новыя задумкі і планы клічуць наперад, да яшчэ больш значных здзяйсненняў. Вы зрабілі вялікі ўклад у развіццё роднай Сноўшчыны, Нясвіжскага раёна, сталічнай вобласці і Беларусі ў цэлым. Працаўнікі агракамбіната — каманда Вашых аднадумцаў — шчыруюць на палях і фермах, на іншых участках шматгаліновай гаспадаркі, дабіваючыся ўсё большых і лепшых паказчыкаў. Вы многае робіце і для развіцця сацыяльнай сферы. З’яўляецеся генератарам новых цікавых ідэй і выдатным арганізатарам ператварэння іх у жыццё, шаснаццаты год узначальваючы калектыў СВК “Агракамбінат Сноў”.

Сваімі ведамі і вопытам Вы шчыра дзеліцеся з усімі, хто мае ў гэтым патрэбу. І неаднойчы — на старонках нашай раённай газеты. Маючы вялікія клопаты як кіраўнік сельгаспрадпрыемства, як дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, як старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза, з’яўляючыся ў свой час членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вы знаходзілі і знаходзіце час, каб сустрэцца з журналістамі, расказаць пра свае напрацоўкі, падзяліцца новымі планамі. Вялікі Вам дзякуй за давер і адкрытасць!

Чалавек ад зямлі, Вы робіце ўсё, каб яна яшчэ больш квітнела і багацела, каб заможна і шчасліва жылі людзі. Жадаем Вам у гэтай высакароднай справе новых поспехаў, новых перамог! Здароўя, міру, шчасця і дабрабыту!

З павагай калектыў рэдакцыі газеты

“Нясвіжскія навіны”.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Беларуси растет производство молока

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика