Оперативная информация о ходе посевной в Дубровенском районе

Источник материала:  
18.04.2020 —

Оперативная информация о ходе посевной в Дубровенском районе

Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 86,4% плошчаў. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 45,4% плошчаў. Дубровенскі раён — у ліку лідараў на сяўбе. Па стане на раніцу 17 красавіка ў раёне засеяна 7929 га, альбо 87,2% плошчаў.

Завяршылі сяўбу зерневых у ААТ «Якубава-Агра», СГФ імя Ю.Смірнова, КУСГП імя Чарняхоўскага. Набліжаюцца да фінішу аграрыі ААТ «Каманіна», «Герой», «Баброва-Агра», КУСГП «Прыдняпроўскі». Частка гаспадарак пачала сяўбу яравога рапсу. Поўным ходам ідуць работы па падкормцы азімых. Так, азімыя зерневыя падкармілі азотам на 84,8% плошчаў; крыжацветныя на 65,4%, травы на 23,4 % плошчаў.

Працаўнікі льнозавода засеялі першыя 180 га сваіх плошчаў. Дапамагаюць аграрыям раёна прадстаўнікі райаграсэрвіса, льнозавода, філіяла «Беларуская ДРЭС».

Падрыхтавала Святлана ШУРПАКОВА.

←Аграрии ОАО «Несвижские Островки» завершают сев сахарной свеклы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика