Приятный бонус для мастеров животноводства. Акция «Наш животновод» продолжает шагать по Кореличчине

Источник материала:  
08.02.2020 —

Приятный бонус для мастеров животноводства. Акция «Наш животновод» продолжает шагать по Кореличчине

Пятым па ліку сельгаспрадпрыемствам раёна, работнікі якога ў бягучым годзе пачулі віншавальныя крокі рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”, стала КУСП “Чарняхоўскі-Агра”.

З самага ранку ў чацвер, 6 лютага, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская разам са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Аляксандрам Варэнікам накіраваліся на жывёлагадоўчыя аб’екты “Чарняхоўскі-Агра”. А нагода для прыезду была надзвычай прыемная – выказаць жывёлаводам словы падзякі за працу і ўручыць ім Падзячныя пісьмы разам з грашовымі прэміямі, тым самым стымулюючы работнікаў на новыя працоўныя поспехі. Разам з тым кожны з жывёлаводаў атрымаў магчымасць выказаць свае прапановы наконт паляпшэння ўмоў працы і адпачынку працаўнікоў жывёлагадоўлі.

Приятный бонус для мастеров животноводства. Акция «Наш животновод» продолжает шагать по Кореличчине

Можна шмат гаварыць пра значэнне тэхналогій у жывёлагадоўчай галіне, але без адказнага стаўлення да працы і стараннасці саміх работнікаў нічога не атрымаецца. Такімі працаўнікамі КУСП “Чарняхоўскі-Агра” з’яўляюцца аператар механізаванай фермы МТФ «Вялікая Слабада” Таццяна Гінак, аператар машыннага даення МТФ “Загор’е” Марына Мацола, ветэрынарны фельчар свінакомплексу пры в. Тарасавічы Надзея Раманейка, інжынер па механізацыі працаёмістых працэсаў свінакомплексу пры в. Тарасавічы Яўгеній Чачотка і жывёлавод МТФ “Адамова” Дзмітрый Янкоўскі.

Приятный бонус для мастеров животноводства. Акция «Наш животновод» продолжает шагать по Кореличчине

Трымаючы заслужаныя ўзнагароды, жывёлаводы шчыра ўсміхаліся: не кожны дзень даводзіцца атрымліваць прыемныя бонусы за працу. Па словах герояў акцыі, лёгкае хваляванне і часовая разгубленасць змяніліся прыемным адчуваннем таго, што іх праца хоць і нялёгкая, але такая неабходная ў сельскай гаспадарцы.

Приятный бонус для мастеров животноводства. Акция «Наш животновод» продолжает шагать по Кореличчине

На гэтым акцыя “Наш жывёлавод” не спыняецца. Узнагароды ад прафсаюзаў таксама будуць уручаны лепшым работнікам жывёлагадоўчых аб’ектаў СВК “Маяк-Заполле”, КСУП “Малюшычы”, КСУП “Цырын-Агра” і КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, КСУП “Лукі-Агра”.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

←Механизатор Осиповичского района рассказывает о работе в сельском хозяйстве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика