На Кореличчине стартовала акция «Наш животновод». Первыми заслуженные награды получили работники СВК «Свитязянка-2003»

Источник материала:  
15.01.2020 —

На Карэліччыне стартавала традыцыйная рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”. Сімвалічна, што першымі заслужаныя ўзнагароды атрымалі жывёлаводы СВК “Свіцязянка-2003”, дасягнутыя паказчыкі якога служаць арыенцірам для большасці сельгаспрадпрыемстваў вобласці.

10 студзеня з самага ранку разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Пянькоўскай і старшынёй прафкама гаспадаркі Таццянай Саўко накіроўваемся на жывёлагадоўчыя аб’екты СВК “Свіцязянка-2003”, каб на працоўных месцах выказаць словы ўдзячнасці работнікам за іх старанне.

Некалькі гадоў таму рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў АПК было прынята рашэнне ўдзяліць самую пільную ўвагу працаўнікам жывёлагадоўчай галіны, – па дарозе расказвае Ірына Пянькоўская. – У акцыі “Наш жывёлавод” прымаюць удзел усе работнікі фермаў і комплексаў па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы, ад працы кожнага з якіх залежыць агульны вынік. Часцей за ўсё арыентуемся на дасягнутыя паказчыкі і адзначаем адказнасць і старанне жывёлаводаў. Падчас акцыі, якая прадоўжыцца да 1 красавіка, плануем наведаць 57 жывёлагадоўчых аб’ектаў раёна і ўзнагародзіць па аднаму працаўніку з кожнага.

Першым героем акцыі “Наш жывёлавод” на свіцязянскай зямлі, які атрымаў Падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію, стаў жывёлавод фермы “Францішкова” Валерый Чыркун са стажам працы ў жывёлагадоўчай галіне больш за 30 гадоў. У сем гадзін раніцы мужчына ўжо на ферме і прыступае да сваіх службовых абавязкаў. А іх у жывёлавода нямала: якасна накарміць і добра дагледзець 84 бычкі, якія ўтрымліваюцца на ферме.

На Кореличчине стартовала акция «Наш животновод». Первыми заслуженные награды получили работники СВК «Свитязянка-2003»

Наступны наш прыпынак – МТФ “Міратычы”. Каля трох дзясяткаў гадоў працуе на ёй аператар машыннага даення Вера Машчонская.

– Добра памятаю, калі на ферме было трохразовае даенне кароў, і на працу прыходзіла ў чатыры гадзіны раніцы, – дзеліцца жанчына. – З пераходам на двухразовы графік мой працоўны дзень пачынаецца значна пазней, каля 8 гадзін раніцы. Увогуле, умовы працы работнікаў і ўтрымання жывёлы на ферме за апошні год вельмі палепшыліся.

На Кореличчине стартовала акция «Наш животновод». Первыми заслуженные награды получили работники СВК «Свитязянка-2003»

З асаблівай цеплынёй жанчына расказвае аб сваіх падапечных, якія вельмі любяць ласкавае слова і ўвагу. Па словах аператара машыннага даення, рагулі аддзячаць высокім надоем толькі тады, калі будуць адчуваць добрыя адносіны да іх.

Тым часам акцыя “Наш жывёлавод” рухаецца далей па свіцязянскай зямлі. Яе героямі становяцца жывёлавод МТК “Райца-1” Уладзімір Навумовіч і жывёлавод МТК “Райца-2” Віктар Нарчыла – старанныя працаўнікі, якія добра ведаюць і адказна выконваюць свае службовыя абавязкі.

На Кореличчине стартовала акция «Наш животновод». Первыми заслуженные награды получили работники СВК «Свитязянка-2003»

На Кореличчине стартовала акция «Наш животновод». Первыми заслуженные награды получили работники СВК «Свитязянка-2003»

Зразумела, што праца жывёлавода зусім не лёгкая. Аб тым, што часам яна яшчэ і небяспечная, расказаў жывёлавод фермы “Мінакі” Віталій Радзюк.

– Працаваць даводзіцца з велізарнымі быкамі, у кожнага з якіх, вядома, асабісты характар, – дзеліцца жывёлавод. – Часам яны бываюць агрэсіўныя. Таму ў нашай працы неабходна быць заўсёды напагатове.

На Кореличчине стартовала акция «Наш животновод». Первыми заслуженные награды получили работники СВК «Свитязянка-2003»

На сённяшні дзень на ферме па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ўтрымліваецца 432 быкі рознага ўзросту і вагавай катэгорыі. Аднак пасля таго, як будзе завершана будаўніцтва яшчэ аднаго будынка для ўтрымання жывёлы, пагалоўе павялічыцца. Аб якаснай працы работнікаў фермы яскрава сведчаць стабільныя сярэднясутачныя прывагі на ўзроўні 990 грамаў.

Апошнім пунктам маршруту па жывёлагадоўчых аб’ектах СВК “Свіцязянка-2003” стала МТФ “Літараўшчына”, дзе словы ўдзячнасці за працу і Падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымаў слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання Мікалай Міселя.

– У калгасе працую 41 год, – расказвае аб сваім працоўным стажы мужчына. – Амаль усё сваё жыццё звязаў з жывёлагадоўчай галіной. Пачынаў працаваць на старой ферме “Літараўшчына” ў 1978 годзе. Пасля будаўніцтва новай МТФ перайшоў сюды. Не сакрэт, што сучасныя поспехі ў вытворчасці малака амаль поўнасцю залежаць ад аўтаматызацыі. Аднак за абсталяваннем неабходна пільна сачыць, каб працавала як гадзіннік. Менавіта гэта ўваходзіць у мае службовыя абавязкі.

На Кореличчине стартовала акция «Наш животновод». Первыми заслуженные награды получили работники СВК «Свитязянка-2003»

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика