Сельхозтехника Кореличчины поставлена на зимнее хранение качественно и своевременно

Источник материала:  
18.12.2019 —

Падышоў да завяршэння чарговы аграрны год. Плённа папрацавала на палях Карэліччыны сельскагаспадарчая тэхніка. Машынна-трактарны парк гаспадарак моцны: 477 трактароў, 89 зернеўборачных камбайнаў, 100 культыватараў, 34 сеялкі для цукровых буракоў і кукурузы, 20 зерневых сеялак, 64 касілкі і шэраг іншых адзінак. Галоўная задача аграрыяў сёння – забяспечыць камфортны адпачынак жалезным сябрам, а гэта значыць паставіць тэхніку на зімовае захоўванне своечасова, якасна і ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам.

Сельхозтехника Кореличчины поставлена на зимнее хранение качественно и своевременно

Штогод у першай палове снежня на Карэліччыне праходзіць раённы семінар-агляд сельскагаспадарчай тэхнікі і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз гаспадарак да работы ў зімовых умовах. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў раёна і ААТ “Карэлічы-Лён”. У чацвер, 12 снежня, яны наведалі мехмайстэрні і машынныя двары гаспадарак раёна, звяртаючы пільную ўвагу на якасць пастаноўкі тэхнікі на працяглае зімовае захоўванне.

– Пры пастаноўцы збожжаўборачных камбайнаў, пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі на зімовы перыяд інжынернай службе кожнай гаспадаркі неабходна выканаць цэлы комплекс арганізацыйна-тэхналагічных мерапрыемстваў, – адзначыў галоўны дзяржінспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Пярэська. – Тэхніка вычышчаецца ад раслінных рэшткаў, бруду, прасушваецца, фарбуецца і ставіцца на металічныя падстаўкі. Шыны павінны быць разгружаны, а ціск у іх зніжаны на 70%. Пажадана, каб усе складаныя сельгасмашыны захоўваліся ў зачыненых памяшканнях. Калі тэхніка захоўваецца на адкрытым паветры, то шыны павінны быць пафарбаваны ў белы колер. Рабочыя органы ўсіх сельскагаспадарчых агрэгатаў пакрываюцца змазкай. І гэта толькі частка тых мерапрыемстваў, якія павінны быць праведзены перад пастаноўкай тэхнікі на зімовае захоўванне.

Сельхозтехника Кореличчины поставлена на зимнее хранение качественно и своевременно

Безумоўна, гэта работа не аднаго тыдня. Выконваецца яна паступова. Так, адпаведна ДАСТу зернеўборачная тэхніка ставіцца на захоўванне не пазней, чым праз 10 дзён пасля заканчэння жніва. Сеялкі, касілкі, кормаўборачныя камбайны таксама павінны быць прыведзены ў парадак у пэўныя тэрміны пасля завяршэння сезонных работ.

Падчас семінара-агляду машынных двароў і мехмайстэрняў гаспадарак Карэліччыны пільная ўвага звярталася на іх добраўпарадкаванне. За апошнія два гады шмат у гэтым накірунку было зроблена на тэрыторыях мехмайстэрняў “Паланая” СВК “Маяк-Заполле”, “Райца” і “Варонча” СВК “Свіцязянка-2003”. Так, на машынным двары ў Паланой забетаніраваны 4 адкрытыя пляцоўкі для захоўвання тэхнікі, 2 пляцоўкі складзіравання металалому і зношаных шын, заменена больш трох дзясяткаў дзвярэй, часткова ўстаноўлена агароджа з металапрофілю. Да таго ж была праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні мехмайстэрняў “Краснае”.

За апошнія некалькі гадоў карэнным чынам змяніліся мехмайстэрні “Варонча”. Тут пабудавана лазня, выдатна абсталяваны пакой для прыёму ежы, дыспетчарская, кабінет аховы працы. У 2018 годзе за сродкі сельгаспрадпрыемства ўстаноўлена новая агароджа з металапрофілю. Сёлета набыта новае абсталяванне для якаснага правядзення рамонтных работ. Для паляпшэння ўмоў працы механізатараў на мехмайстэрнях “Райца” і “Варонча” завяршаецца мадэрнізацыя сістэм ацяплення. Да таго ж часткова заменены дзверы ў памяшканнях для захоўвання сельгастэхнікі.

Сельхозтехника Кореличчины поставлена на зимнее хранение качественно и своевременно

На тэрыторыі машыннага двара КСУП “Малюшычы” сёлета ўведзены ў эксплуатацыю аўтамабільныя гаражы.

– На сённяшні дзень у раёне створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для абслугоўвання і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатолій Коршун. – Наша задача – не толькі граматна карыстацца ёю, але і імкнуцца да добраўпарадкавання машынных двароў і паляпшэння ўмоў працы механізатараў. Не сакрэт, што для таго, каб якасна паставіць тэхніку на зімовае захоўванне, патрэбны не вялікія фінансавыя затраты, а жаданне, адказны падыход і зацікаўленасць інжынернай службы і механізатараў гаспадаркі.

Сельхозтехника Кореличчины поставлена на зимнее хранение качественно и своевременно

Падвядзенне вынікаў раённага семінара-агляду адбылося на базе КСУП “Лукі-Агра”. Тут былі агучаны назвы лепшых гаспадарак раёна, якія маюць выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу і моцны кадравы патэнцыял. Так, першае месца атрымаў СВК “Маяк-Заполле”, галоўным інжынерам якога з’яўляецца Алег Анікій. На другой пазіцыі – СВК “Свіцязянка-2003”, інжынерную службу якога ўзначальвае Валерый Рытус. На трэцім месцы аказаліся ААТ «Карэлічы-Лён» і галоўны інжынер прадпрыемства Іван Лаўровіч.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Геннадий Жигало из КСУП «Луки-Агро» стал лучшим инженером Гродненской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика