Сцяг абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2020” — у Асіповічах

Источник материала:  
20.11.2019 —

У пятніцу ў Магілёве прайшло свята ўшанавання працаўнікоў вёскі

Пры падвядзенні вынікаў сельскагаспадарчага года Магілёўшчыны шмат добрых слоў гучала са сцэны ў бок працаўнікоў АПК. Выказваючы падзяку аграрыям Прыдняпроўскага краю за адданую работу, галава вобласці Леанід Заяц падкрэсліў, што харчовая бяспека і незалежнасць — аснова любой дзяржавы. У Беларусі гэта пытанне паспяхова вырашана. “На ўнутраным рынку прысутнічае разнастайная гама харчовых тавараў для ўсіх пластоў насельніцтва, — адзначыў кіраўнік рэгіёна. — І гэта заслуга аграрыяў і земляробаў, прадстаўнікоў перапрацоўчай галіны, усіх, хто прымаў удзел у фарміраванні гэтага багацця”. Перад аграпрамысловым сектарам зараз стаяць сур’ёзныя задачы. Пры іх рэалізацыі галоўным дэвізам павінна стаць жорсткая тэхналагічная і выканаўчая дысцыпліна на кожным працоўным месцы. “Не сумняваюся, што справімся: на Магілёўшчыне жывуць улюбёныя ў сваю зямлю і прафесію працаўнікі, якія здольныя на подзвігі ў імя хлеба”, — падкрэсліў губернатар.

Сцяг абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2020” — у Асіповічах

Хвалюючым момантам для асіповіцкай дэлегацыі было ўручэнне старшыні райвыканкама Канстанціну Жыгуцкаму сцяга абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2020”. Эстафета прынята, нас чакае нямала стваральнай працы.

 

Сярод узнагароджаных на фэсце былі і землякі. Ганаровую грамату аблвыканкама атрымаў вадзіцель філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Аляксандр Чыгілейчык, Падзячны ліст старшыні — яго калега з ААТ “Авангард-Ніва” Віктар Власік, трактарыст-машыніст ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” Віктар Кадчык — Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, а ветэран працы філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Валянціна Пятроўская ўзнагароджана юбілейным медалём “100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі”.
Сцяг абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2020” — у Асіповічах

“На раённых “Дажынках” бываў не раз, а вось у вобласць запрошаны ўпершыню, — падзяліўся Аляксандр Чыгілейчык. — Прызнаюся шчыра: уражаны. Усё дастойна, прыгожа, маштабна. Спадабалася і сама цырымонія, і канцэрт, і падворкі раёнаў, і гандаль. Прыемна ўсведамляць, што ў 930 тысячах тон збожжа абласнога намалоту ёсць і мой уклад. Словам, будзе стымул старацца ў наступным годзе яшчэ больш”.

Акрамя афіцыйнай дэлегацыі, у мерапрыемстве ў агульным удзельнічала нямала жыхароў раёна. Так, ва ўрачыстай частцы быў задзейнічаны народны калектыў Вяззеўскага СДК “Вязанка”, а на “Асіповіцкім кірмашы” гасцей сустракаў народны ансамбль “Люлечка”. Дарэчы, падворак быў аформлены з густам, атрымаўся цікавым і інфармацыйным. Свае вырабы прадставілі малочны перапрацоўшчык, хлебазавод, рыбгас “Свіслач”, кансервавы завод і вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”. Кіраўнік вобласці Леанід Заяц даў высокую ацэнку не толькі самой выставе, але і дзейнасці аграпрамысловай галіны Асіповіччыны.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

←Тематические площадки, награждение лучших хлеборобов и громкий хедлайнер. Программа «Дажынак-2019» в Сморгони

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика